Ежа11

Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай 

Гэтая вегетарыянская запяканка з гароднінай і сырным смакам мае хрусткую скарынку з цёртай бульбы. 

Hash Brown Breakfast Casserole
Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай. Фота: eatingbirdfood.com

Для гэтай стравы лепш узяць замарожаныя дранікі, якія прадаюцца ў краме, — так будзе хутчэй і скарынка атрымаецца больш хрусткай. Калі ж вы будзеце рабіць цёртую бульбу ўласнаруч, то варта выкарыстоўваць папяровыя ручнікі, каб прыбраць як мага больш вільгаці з бульбы.

Што датычыць гародніны, у рэцэпце прапануецца перац, цыбуля, часнок, грыбы і шпінат, але вы можаце ўзяць любую гародніну, якая ёсць пад рукой. Брокалі, капуста ці кабачкі — таксама вельмі добры варыянт.

Вам спатрэбіцца:

  • 550 г (замарожанай) цёртай бульбы
  • 3 чайныя лыжкі аліўкавага алею
  • 1 шклянка жоўтай цыбулі, нарэзанай
  • 2 зубчыкі часнаку, здробненыя
  • 1 чырвоны салодкі перац, нарэзаны
  • 220 г шампіньёнаў, нарэзаных
  • 140 г маладога шпінату
  • 1 чайная лыжка солі (можа быць больш)
  • ½ чайнай лыжкі молатага чорнага перцу (можа быць больш)
  • 10 яек
  • ½ шклянкі звычайнага ці міндальнага малака. З раслінным малаком страва будзе лягчэйшая
  • ½ шклянкі цёртага вострага сыру чэдар

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C і змажце форму для выпечкі 9×13 алеем.
  2. Дадайце цёртую бульбу (калі яна замарожаная, то размарожваць не трэба) у форму для запякання і апырскайце 1 чайнай лыжкай алею, змешанага з дробкай солі і перцу. Запякайце каля 30 хвілін, пакуль бульба не падрумяніцца і не стане хрумсткай. Пасля таго, як вы выцягнеце бульбу з духоўкі, прыцісніце яе лапаткай, каб скарынка на дне зрабілася большай.
  3. Пакуль бульба запякаецца, дадайце 2 чайныя лыжкі алею ў вялікую патэльню на сярэднім агні. Калі алей стане гарачым, дадайце цыбулю, часнок, балгарскі перац і грыбы. Гатуйце, пакуль цыбуля не стане празрыстай, а ўся вадкасць з грыбоў не выпарыцца, прыкладна 7-10 хвілін.
  4. Дадайце ў сумесь шпінат, соль і перац і змяшайце, пакуль шпінат не завяне.
  5. Калі гародніна будзе гатова, зніміце з агню і дайце астыць.
  6. Узбіце яйкі і малако ў вялікай місцы.
  7. Калі гародніна астыне, дадайце яе, а таксама 1 шклянку цёртага сыру ў яечную сумесь і ўсё перамяшайце.
  8. Выліце яечную сумесь у форму для запякання (на бульбяныя аладкі) і дадайце яшчэ 1/2 шклянкі сыру чэдар.
  9. Выпякайце 20-25 хвілін, пакуль яйкі не перастануць быць вадкімі.
  10. Дайце пастаяць 5 хвілін і падавайце.

Вам могуць спадабацца і гэтыя стравы:

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Каментары1

  • Гуру Ман
    23.04.2023
    О! Але мяса дадаць не зашкодзіць. Лустачкі вуцінай грудкі, філе стронгі, ці дробныя кавалачкі запечанага з цыбуляй сьвінога вуха нададуць страве фенаменальны смак. Я вам кажу.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць