Меркаванні4747

Валер Булгакаў: Найбольш блізкія беларусам — украінцы, а не літоўцы

Філосаф Валер Булгакаў назваў памылковай думку, якая прасоўваецца апошнім часам некаторымі інтэлектуаламі, што для беларусаў гістарычна найбольш блізкі народ літоўцы. На яго думку, найбольш блізкія беларусам — украінцы. Допіс і яго аргументацыя выклікала вялікую палеміку ў сацыяльных сетках.

«Адна з дурацкіх ідэй, якая не першы год прасоўваецца нашымі інтэлектуаламі, маўляў, «для беларусаў найбольш гістарычна блізкі народ — літоўцы». Тлумачыцца гэта больш як 600-гадовым сужыццём у адной дзяржаве. Недзе яшчэ глыбей ляжыць сапраўдны базіс такога меркавання: лічыцца, раз народы жылі ў адной дзяржаве, то яны гістарычна блізкія.

Такі падыход хібны: калі кіравацца ім, арабы і яўрэі ў Ізраілі таксама вельмі блізкія, бо жывуць у адной дзяржаве, — напісаў Валер Булгакаў у сябе ў фэйсбуку.

— Або тыя ж самыя літоўцы з рускімі, бо пажылі ў адной дзяржаве без малога 200 гадоў.

У адной дзяржаве шмат стагоддзяў жылі арабы і іспанцы, немцы і яўрэі, і не сказаць, каб гэта іх сур'ёзна зблізіла.

А хто ж тады гістарычна найбліжэйшы народ для беларусаў? — задаецца пытаннем Валер Булгакаў. 

— Натуральна, украінцы, з якімі да XV — XVI стагоддзяў у нас была адна пісьмовая мова, а яшчэ пазней — адна нацыянальная ідэнтычнасць».

«Згодны з Булгакавым», — коратка зрэагаваў доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

«Я прачытаў аглядную кнігу Плахія пра гісторыю Украіны ад скіфаў да Майдану — там ніякія беларусы, Беларусь, ВКЛ, Менск, Вільня бадай што ні разу не згаданыя. Гістарычна Украіна (цэнтральная і ўсходняя) апошнія тры-чатыры стагоддзі існавала ў шчыльнай сувязі з Расіяй і расійскай культурнай прасторай, а Беларусь — з Польшчай і польскай. Карацей, пасьля гэтай і іншых украінскіх гістарычных кніг я адчуў, што мы значна далейшыя, чым гэта можа здавацца. Збліжае нас нейкі паралелізм ад пачатку ХХ стагоддзя, але і там шмат чаго больш уяўнага, чым рэальнага. Тут вельмі вялікую ролю адыгрывае мова. Яна моцна збліжае далейшае (нас і ўкраінцаў) і раздзяляе бліжэйшае (нас і літоўцаў). І гэта моцна ўплывае», — запярэчыў Булгакаву перакладчык і журналіст Сяргей Шупа.

«Пытанне толькі, хто гэтыя «мы», улічваючы, хто валодаў і карыстаўся пісьменнасцю ў XIV-XVI стагоддзях (і наконт «адной» у лінгвістаў зусім не такое адназначнае меркаванне), і якраз гэты самы палітычны і сацыяльны стан ВКЛ пазней (па Любліну асабліва, але, як паказала практыка, і да) не меў адной ідэнтычнасці са шляхтай паўднёвых зямель», — зачапіўся за адно са сцвярджэнняў Булгакава гісторык Кірыл Карлюк.

«У беларусаў і ўкраінцаў у згаданыя часы не было адзінай нацыянальнай ідэнтычнасці па той простай прычыне, што нацыянальнай ідэнтычнасці яшчэ не існавала ўвогуле», — удакладніў этнолаг Павел Церашковіч.

«Валер Булгакаў прасоўвае яшчэ адну дурацкую ідэю большай блізкасці ўкраінцаў, чым палякаў і літоўцаў. На поўначы і захадзе Беларусі разглядаць пра гістарычную блізкасць Украіны проста смешна!», — катэгарычна заўважыў святар Юрый Барок.

«У прынцыпе, так, толькі Украіна вялікая і розная, ёсць і зусім далёкія часткі, а ёсць і такія, дзе нават мяжу цяжка правесці… — пагадзіўся Юрась Пацюпа. — Але галоўнае тое, што менавіта Украіна апошнія два стагоддзі служыла ўзорам для пераймання. Пасля ўкраінскай «Энеіды» з'явілася беларуская, Багушэвіч пажыў ва Украіне і вярнуўся месіяй беларускасці, з Караткевічам адбылося тое самае… Прыклады і паралелі можна доўга пералічаць».

«Кантактаваў з украінцамі, палякамі, балтамі. Ды вось уражанне, што, сапраўды, ментальна мы бліжэйшыя да балтаў, чым да астатніх суседзяў. Уласна, нічога дзіўнага, бо нашая нацыя і паўстала на балцкім субстраце», — напісаў Алесь Барысевіч.

«Для беларусоў самы блізкі народ — вялікарусы. Што і пацвярджаецца Саюзнай дзяржавай і ў тым ліку падтрымкай агрэсіі РФ супраць Украіны, — крытычна заўважыў гісторык Алесь Белы. — А рэальна трэба казаць не пра «народы», а пра цывілізацыйныя матрыцы. Выбар фактычна толькі паміж дзвюма: Расійскай Імперыяй і Рэччу Паспалітай. Украінская вайна стала каталізатарам адраджэння Рэчы Паспалітай як рэгіянальнага блоку. Як праект, яна сёння выразна аформілася. І Літва, і Украіна туды ўваходзяць. І яны бліжэйшыя адна да адной, а таксама да Польшчы, чым любая з іх да Беларусі. Рэальная Беларусь ад усіх гэтых трох краін бясконца далёкая», — мяркуе Белы.

«Сучасны паспаліты беларус найбольш падобны да расейца», — напісаў перакладчык Аляксандр Пяткевіч.

«Палякі. А ментальна — славакі. Мо эстонцы яшчэ. Цяпер не XVI стагоддзе», — палярна мяркуе гісторык Уладзімір Шыпіла.

Каментары47

  • Cумнеуна
    26.04.2023
    Да ты шо? Я бачу толькi насьмешкi з боку усходнiх суседзяу. Зараз найбольш блiзкiя палякi i лiтоуцы. А пра векавое сяброуства, нажаль, няма што раньш было, сеньня у кожнага толькi iнтарэсы , а не сяброуства.
  • Ĺ
    26.04.2023
    Dlia biela-ruskich bližej ruskija. Dlia kryvičoŭ bližej litoŭcy.
  • не такі як ёсць
    26.04.2023
    Розніца паміж беларусамі і украінцамі велічэзная. Мо хопіць ужо нам ‘’братоў’’ шукаць?!

Цяпер чытаюць

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта14

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу6

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа1

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя3

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог7

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі7

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»1

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа3

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення3

Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта14

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць