Вайна

«Мы разумеем, што гэта цяпер пытанне выжывання». Украінскі омбудсмен раіць украінцам на акупаваных тэрыторыях браць расійскія пашпарты

Украінцы, якія цяпер знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях, для захавання ўласнага жыцця павінны браць расійскія пашпарты. Таксама ім варта любымі спосабамі выязджаць з такіх тэрыторый, заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец у эфіры нацыянальнага тэлемарафону.

Дзмітрый Лубінец

Дзмітрый Лубінец мяркуе, што нядаўні ўказ Уладзіміра Пуціна, які дазваляе дэпартаваць з часова акупаваных тэрыторый украінцаў, што не прынялі расійскае грамадзянства, накіраваны дакладна не на дэпартацыю.

«Гэты ўказ накіраваны на тое, каб узаконіць прымусовую пашпартызацыю, якая адбываецца на часова акупаванай тэрыторыі Украіны. Гэта першае. І другое — зафіксаваць і паставіць кропку ў гэтым працэсе. Я думаю, што ўсе грамадзяне Украіны, якія адмовяцца ад расійскага пашпарта, іх проста арыштуюць. І гэта будзе асобная катэгорыя цывільных закладнікаў, якіх Расійская Федэрацыя будзе трымаць у палоне, у зняволенні на сваёй тэрыторыі або на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», — заявіў омбудсмен.

Ён таксама адзначыў, што Украіна будзе працягваць непрызнанне расійскіх пашпартоў, якія цяпер выдаюцца пад такім фізічным ціскам грамадзянам Украіны на часова акупаванай тэрыторыі.

«Я б параіў браць расійскі пашпарт, усё ж для сябе прыняць рашэнне выжыць. Гэта самае галоўнае. Мы разумеем, што гэта адбываецца пад ціскам, фізічным ціскам. Таму ўзяць пашпарт, выжыць, дачакацца, калі мы вызвалім гэтую тэрыторыю.

Пасля гэтага, цяпер напрацоўваецца адпаведны закон, — афіцыйна адмовіцца ад гэтага пашпарта і вярнуцца да нармальнага жыцця. Або для сябе прымаць рашэнне і выязджаць з гэтай тэрыторыі любым спосабам, праз любую тэрыторыю іншых краін, але проста адтуль з'ехаць. Мы разумеем, што гэта цяпер пытанне выжывання на гэтай тэрыторыі», — сказаў омбудсмен.

Лубінец падкрэсліў, што расіяне прымусовай пашпартызацыяй здзяйсняюць новае, асобнае ваеннае злачынства.

«І ў гэтым разрэзе я публічна, як омбудсмен Украіны, кажу, што мы як Украіна, як дзяржава, не прызнаём расійскі пашпарт як элемент учынення злачынства нашымі грамадзянамі.

Зноў жа, у гэтым разрэзе ў нас гучалі такія заявы, што любы, хто ўзяў расійскі пашпарт на часова акупаванай тэрыторыі, мы павінны да яго прымяніць нейкі ўплыў, магчыма, нават крымінальнага характару. Я катэгарычна супраць гэтага. Нашы грамадзяне гэта робяць для таго, каб выжыць», — адзначыў Лубінец.

Чытайце таксама:

Пуцін падпісаў указ, які дазваляе дэпартаваць жыхароў акупаваных тэрыторый, што не прынялі грамадзянства Расіі

Латушка ацаніў імавернасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі за размяшчэнне вывезеных з Украіны дзяцей

Столтэнберг: Ваеннай моцы Кіева дастаткова для вызвалення акупаваных тэрыторый

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць