Грамадства2626

Гэты горад назвалі найлепшым для жыцця ў Беларусі. І гэта не Мінск

Падведзены вынікі санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў краіны за 2022 год. Усе гарады былі разбітыя на катэгорыі.

У выніку ўрад пастанавіў прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту наступныя населеныя пункты:

па І катэгорыі — Брэст (ён набраў 305 балаў) і атрымае 8000 базавых велічынь (296 тысяч рублёў);

па II катэгорыі — Мазыр (233 балы) і Бабруйск (231 бал), яны атрымаюць па 111 тысяч рублёў (3000 базавых),

па III катэгорыі — Жабінка (262 балы), Маларыта (252 балы), Глыбокае (236 балаў), яны атрымаюць па 74 тысячы рублёў (2000 базавых);

па IV катэгорыі — Брагін (230 балаў), Бялынічы (230 балаў), Чэрыкаў (216 балаў), пасёлак Антопаль Драгічынскага раёна (225 балаў) — па 55 500 рублёў (1500 базавых);

па V катэгорыі — вёскі Махро (181 бал) і Ляскавічы (168 балаў) Іванаўскага раёна, Дабрамыслі (169 балаў) Лёзненскага раёна, Ахрэмаўцы (159 балаў) Браслаўскага раёна, Отар (164 балы) Чачэрскага раёна — па 29 600 рублёў (800 базавых велічынь).

Таксама ўрад адзначыў «значны ўклад у павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці тэрыторый» у наступных населеных пунктах:

у Бярозе (230 балаў), Петрыкаве (230 балаў), Кобрыне (228 балаў), Полацку (228 балаў), Оршы (227 балаў), Янавічах (215 балаў) Віцебскага раёна, Целяханах (212 балаў) Івацэвіцкага раёна, Вялікай Бераставіцы (212 балаў), аграгарадках Гарбаха (155 балаў) Іванаўскага раёна, Вішоў (152 балы) Бялыніцкага раёна і Туголіца (151 бал) Бабруйскага раёна.

Адпаведны дакумент падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Каментары26

  • Угалоўчанкаў
    20.05.2023
    "Узнагародзіць пераходным вымпелам"? Чаму так сорамна за гэтых саўканутых калгаснікаў?
  • mikola
    20.05.2023
    Idyioty pry Uladze pracjagvaiuc DURYC narod !
  • Нажаль
    20.05.2023
    Жыць у Беларусi нiдзе не лепш.

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка6

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць