Зранку 19 мая на абагачальнай фабрыцы 4-га рудаўпраўлення «Беларуськалія» з'явіўся нечаканы госць — бабёр.

Адкуль звер там узяўся — работнікі прадпрыемства паняцця не маюць. Але адчуваў ён там сябе як дома і самастойна пакідаць вытворчы цэх не збіраўся, піша «Электронны Салігорск».
Работнікам прыйшлося самім правесці яго за вароты галоўнага корпуса.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары