Эканоміка44

Дзмітрый Круты распавёў, якія абмежаванні на расійскім рынку хочуць ліквідаваць беларускія ўлады для сваіх вытворцаў

Паводле ацэнкі пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, Беларусь «выдатна» гандлюе з Расіяй: экспарт перавышае імпарт, але ў той жа час, захоўваюцца некаторыя бар'еры. Цяпер абмяркоўваецца спіс тавараў, для якіх трэба атрымаць доступ на расійскі рынак, каб не было абмежаванняў.

Круты распавёў, што спіс тычыцца прамысловай групы тавараў — такіх вядомых пазіцый як трактары, камбайны, грузавікі ўсіх відаў, пасажырская тэхніка. 

Паводле яго слоў, гэта не спіс прамых абмежаванняў для продажу ў Расіі, а спіс доступу да льготных фінансавых лізінгавых праграм. 

Пасол растлумачыў: «Расійскае прамысловае заканадаўства апошніх, напэўна, 7-8 гадоў складзенае такім чынам, што адпаведныя субсідыі могуць атрымаць толькі вытворцы, якія маюць вялікія закончаныя буйныя вытворчасці ў самой Расіі. Тыя расійскія тэхналагічныя аперацыі або нават кампаненты, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для фінальнай зборкі, яны не залічваюцца ў гэтую сістэму субсідзіравання, і наша прадукцыя з-за гэтага проста не можа ўдзельнічаць у гэтых праграмах. Яна проста фізічна на самым старце не можа туды патрапіць. Гэта прававыя абмежаванні», — лічыць ён.

Круты сцвярджае: беларусы не патрабуюць субсідыі для вытворцаў. 

«Мы хочам, каб былі роўныя ўмовы па доступе да субсідый для пакупнікоў, для спажыўцоў нашай тэхнікі. Нешта падобнае на тыя экспартныя інструменты, якія выкарыстоўваем мы самі для, дапусцім, пакупкі расійскай тэхнікі і продажу ў Беларусі», — гаворыць ён.

«Гэта самае жывое і самае вострае, што ідзе цяпер», — сказаў ён.

Акрамя таго, Круты паскардзіўся на паралельны імпарт і «незразумелую цэнавую палітыку», праз што нашы вытворцы адчуваюць вельмі жорсткія ўмовы канкурэнцыі. Гэта тычыцца не толькі прамысловай прадукцыі, сельгасмашынабудавання, пасажырскай тэхнікі, але і бытавой тэхнікі.

«Гэтага быць не павінна. Улічваючы ўмовы і характар ​​адносін, якія склаліся на гэты момант паміж нашымі краінамі, і гэтыя пытанні павінны аператыўна здымаць», — сказаў Круты.

Усяго ж у спісе на ўзгадненне з Расіяй каля 30 нарматыўна-прававых актаў.

Каментары4

  • Питон
    23.05.2023
    Дима, а в чем выручку получаешь от отличной торговли?
  • Путин
    23.05.2023
    Пурга…. Тебе, дима, русские не рассказывали как вы ограничиваете продажи российской промышленной продукции? Не?
  • Beavis and Butt-head
    23.05.2023
    Доўга не мой зразумець, каго ён мне нагадвае. А потым як зразумеў! Гэта ж Баттхэд з MTV-шнага мульціка.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць