Свет55

У ЗША адказалі, ці будуць яны мяняць размяшчэнне сваіх ядзерных сіл пасля перамяшчэння расійскай зброі ў Беларусь

ЗША не плануюць мяняць размяшчэнне ядзерных сіл у сувязі з заявай аб пачатку перамяшчэння ядзернай зброі ў Беларусь. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер, як паведамляе Reform.by.

Скрын відэа прэс-канферэнцыі

«Мы бачылі паведамленні аб дамоўленасцях Расіі і Беларусі і будзем працягваць сачыць. ( … ) І мы не бачым ніякіх падстаў карэктаваць размяшчэнне сваіх уласных ядзерных сіл — вы чулі, што мы казалі гэта раней. Як і ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю з Беларусі», — заявіла яна.

Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў ужо пачалося. Таксама ў гэты дзень міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб яе прымяненні застаюцца за Расіяй.

Каментары5

  • дзядок
    25.05.2023
    ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю з Беларусі
    А што, Расія завозіць ядзерную зброю дзеля ўпрыгожанння беларускіх краявідаў? Альбо ў Расіі замала ўласнай тэрыторыі? Проста паставіць, хай стаіць, есці не просіць...

    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/317613

  • А можа час у Польшчу завесці?
    26.05.2023
    Прыдуркі
  • Гиви с шашлыком в мае
    26.05.2023
    Реально с изменением в Америке президента они какие-то стали очарованные. Уже и ядерное оружие везут, а они всё пальчики ломают: а вдруг да, а вдруг нет.. Как вам ещё показать что это опасное действие!?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію8

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА39

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць