Сталі вядомыя першыя вынікі па цэнтралізаваным экзамене: 900 стабальнікаў
За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413, як паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.
Першы цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах быў 14 мая. У ім прынялі ўдзел больш за 53 тысячы 11-класнікаў.
Па выніках ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай — 413 навучэнцаў.
У адукацыйным ведамстве адзначылі, што павелічэнне колькасці 100-бальных вынікаў у параўнанні з мінулымі гадамі тлумачыцца поўнай карэляцыяй тэставага матэрыялу з вучэбнай праграмай, а таксама выключэннем заданняў пятага ўзроўню складанасці.
Каля 10 працэнтаў выпускнікоў не змаглі пацвердзіць адзнакі 9 і 10 балаў, атрыманыя па выніках года.
Вынікі 6, 7 і 8 балаў (па дзесяцібальнай шкале) паказалі каля 60% удзельнікаў ЦЭ па дзяржаўных мовах.
Выпускнікі ў сярэднім справіліся прыкладна з 70 працэнтамі заданняў ЦЭ.
Тэст па беларускай мове на 0 балаў выканалі 3 чалавекі, 1, 2 балы (па дзесяцібальнай шкале) атрымалі 63 навучэнцаў па беларускай мове і 85 — па рускай.
У Мінадукацыі мяркуюць, што новая форма выніковай атэстацыі выпускнікоў апраўдала сябе.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары