Спорт

«Сустрэў будучую жонку ў 16 гадоў». Гісторыя кахання найлепшага гульца ЧС па хакеі і яго другой паловы

Вендзія Шылава называе свайго мужа «львом». У нядзелю Артур Шылаў дапамог зборнай Латвіі ўпершыню ў гісторыі заваяваць бронзу чэмпіянату свету па хакеі.

Брамнік зборнай Латвіі па хакеі, 22-гадовы Артур Шылаў сустрэў будучую жонку Вендзію ў 16 гадоў, калі вучыўся ў 10 класе. Абое на той момант вучыліся ў гімназіі, піша Delfi.

Гэтая фатаграфія стаіць заставачнай у фэйсбуку ў Артура Шылава

Вендзія Шылава называе свайго мужа «львом»: «Артур моцны, вельмі рашучы, смелы і настойлівы. Ён будзе пераследаваць сваю мэту, як здабычу. Таму для мяне ён заўсёды будзе львом».

Гісторыя кахання Шылавых пачалася ў 10 класе. Вендзія адразу ўбачыла патэнцыял для поспеху, яна верыць, што аднойчы Кубак Стэнлі апынецца ў руках яе мужа [Артур Шылаў гуляе за клуб АХЛ (другая хакейная ліга ў Амерыцы), але правёў пяць матчаў за клуб НХЛ «Ванкувер» — НН]. «Калі мы пазнаёміліся, Артур шмат расказваў мне пра гульца НХЛ Андрэя Васілеўскага, які быў яго кумірам», — успамінае яна.

Паміж заручынамі і вяселлем прайшло шэсць месяцаў. Артур папрасіў рукі сваёй нявесты ў сакавіку 2019 года, у гэты дзень ён апошні раз гуляў за клуб «Рыга» — супраць клуба «Модо».

Вяселле было ціхім, пра яго ведалі нямногія. Як цяпер кажа Вендзія, гэта было трохі падобна да гісторыі Рамэа і Джульеты — яны абое прайшлі праз некаторыя цяжкасці перад вяселлем.

У іх таксама пыталіся, ці не занадта рана ажаніцца ў такім узросце — жаніху і нявесце было па 19 гадоў, але Вендзія кажа, што яны абое былі ўпэўненыя ў сваіх стасунках.

Вендзія Шылава. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Вендзія жыве ў Латвіі, вучыцца на касметолага і працуе афіцыянткай. Яе муж большую частку часу праводзіць у Канадзе, дзе гуляе за каманду «Абасфорд Кэнакс». Апошні раз яны правялі разам доўгі час у лістападзе мінулага года, калі Вендзія на два тыдні прыязджала да мужа. Магчыма, яна падумае пра пераезд туды пасля заканчэння вучобы.

Яна часта атрымлівае кветкі ад Артура, якія дастаўляе кур'ер. Шылавы таксама купілі каня па мянушцы Бэла і завялі дзвюх котак. Вендзія клапоціцца пра жывёл на радзіме.

Матчы чэмпіянату свету яна глядзела дома з сям'ёй — у Тампэрэ на дзве апошнія гульні чэмпіянату свету не змагла паехаць праз вучобу.

Артур Шылаў прывёў сваю каманду да бронзы чэмпіянату свету і быў названы MVP першынства. Фота: IIHF.com

Па выніках чэмпіянату брамнік зборнай Латвіі Артур Шылаў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру (MVP). Шылаў стаў пятым брамнікам, які атрымаў тытул MVP чэмпіянату свету. Акрамя таго, Шылаў — трэці латвійскі хакеіст у гісторыі, які станавіўся самым каштоўным гульцом турніру. Папярэднія два тытулы атрымалі Хельмут Балдэрыс (1977) і Артур Ірбэ (1990), якія гулялі тады за зборную СССР.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў33

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць