Грамадства44

«Узяў дубінку ў супрацоўнікаў і паказаў, як трэба біць». Байполавец — пра міністра Кубракова

«ААЦ кантралюе ўсіх службовых асобаў, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Лукашэнкі», — заўважае байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў. На канале «Ток» ён расказаў пра тое, якое з сілавых ведамстваў найбольш уплывовае і якая роля іх кіраўнікоў.

Станіслаў Лупаносаў Станислав Лупаносов Stanislav Lupanosov
Станіслаў Лупаносаў падчас інтэрв'ю. Скрын відэа «Ток»

Хто найбольшы прыхільнік Расіі ў МУС

На погляд Лупаносава, у МУС падчас яго службы прарасійскія настроі былі не вельмі адчувальнымі. Непасрэдна ў ГУБАЗіКу, дзе ён служыў, сваёй прарасійскай пазіцыяй выдзяляўся кіраўнік Мікалай Карпянкоў і яго намеснік Міхаіл Бедункевіч.

«На трэці дзень, як я прыйшоў у ГУБАЗіК, мяне выклікаў да сябе Карпянкоў. Калі я прыйшоў, то з ім разам быў і Бедункевіч. Карпянкоў мяне пачаў апрацоўваць: «Цяпер перадвыбарны няпросты час. Мы павінны згуртавацца. За намі Пуцін, за намі Лукашэнка, за намі Трамп. Менавіта Пуцін быў на першым месцы. Я не разумеў, пры чым тут Трамп. Ужо тады было зразумела, што Трамп будучыя выбары прайграе.

Было відаць, што Карпянкоў не да канца разумее палітычную сітуацыю ў свеце. Але ён быў вельмі адданы сваім поглядам і гаварыў, што нам Расія, Пуцін дапамогуць»,

— дзеліцца ўспамінамі Лупаносаў.

Якую ролю ў сістэме адыгрывае Аператыўна-аналітычны цэнтр

Станіслаў Лупаносаў тлумачыць, што сістэма збірае на чыноўнікаў кампрамат. З дапамогай гэтых звестак на чалавека можна ціснуць, шантажыраваць. Такія звесткі збіраюць розныя структуры — КДБ, ГУБАЗіК, Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) і іншыя сілавыя органы.

Лупаносаў заўважае, што ААЦ кантралюе і праслухоўвае ўсіх службовых асобаў, якія ўваходзяць у кадравы рэестр Лукашэнкі. Акрамя гэтага, супрацоўнікі Цэнтра займаюцца зборам інфармацыі ў інтэрнэце.

«Гэта галоўная электронная разведка ў Беларусі. Яна адпавядае амерыканскаму Агенцтву нацыянальнай бяспекі. Усе тэлефонныя размовы, увесь інтэрнэт яны кантралююць. Яны рэгіструюць усе сайты. Усё праходзіць праз іх. Увесь электронны трафік, IP-адрасы беларусаў», — адзначае Лупаносаў.

На думку былога сілавіка, ААЦ праслухоўвае і Лукашэнку ў мэтах яго бяспекі. А кіраўнік гэтай структуры Андрэй Паўлючэнка быў супрацоўнікам аховы Лукашэнкі.

«Ён тэхнічны работнік і не мае аператыўнага складу розуму. Магчыма, ён вельмі добры кіраўнік ці карыстаецца вельмі моцным даверам Лукашэнкі»,

— лічыць Лупаносаў і згадвае, што калі прывезлі ў ГУБАЗіК Марыю Калеснікаву, то туды прыехаў і Паўлючэнка. Ён жа суправаджаў Святлану Ціханоўскую, калі яе выдваралі з краіны.

Якое сілавое ведамства найбольш уплывовае

Станіслаў Лупаносаў на першае месца па ўплывовасці ставіць КДБ і ААЦ. Пры гэтым, на яго погляд, цяпер узровень ААЦ стаў вышэйшы праз магчымасць допуску да інфармацыі. А вось у КДБ больш рэальнай улады. Далей ідзе МУС, якое ахоплівае ўсю краіну. Затым Дзяржаўны пагранічны камітэт.

А вось Міністэрства абароны ў грамадстве практычна не прадстаўленае, таму што, на думку Лупаносава,

«яны жывуць у сваіх закрытых супольнасцях. Міністэрства абароны моцнага ўплыву на грамадства не мае».

Пра міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова

Былы сілавік згадвае, што Івана Кубракова прызначылі начальнікам упраўлення аховы правапарадку, калі ён быў яшчэ падпалкоўнікам міліцыі.

Іван Кубракоў. Скрын відэа АНТ 

«Гэта кінулася ў вочы. Звычайна ў цэнтральным апараце МУС пасады займаюць палкоўнікі. Пазней ён стаў намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. У яго лёгка ішло прасоўванне па службе.

Ён стаў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскай вобласці і генералам. Потым вярнуўся ў Мінск і стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама», — адзначае Лупаносаў і падкрэслівае, што ў момант выбараў менавіта Кубракоў быў начальнікам Мінскага ГУУС. Якраз пры ім адбываліся падзеі на Акрэсціна і ІЧУ.

«Ён сябе вельмі добра зарэкамендаваў для Лукашэнкі. Калі праходзілі пратэсты, людзей дастаўлялі на Акрэсціна. Мала хто з супрацоўнікаў міліцыі хацеў біць ПРам («палка резиновая», дубінкаю. — НН). Ён сваім асабістым прыкладам узяў ПР у супрацоўнікаў і паказаў, як трэба біць. Вось такім спосабам ён вырашыў стаць міністрам»,

— адзначае Лупаносаў.

Пра ролю міністра абароны Віктара Хрэніна

Лупаносаў адзначае, што ў сувязі з вайною ва Украіне роля Міністэрства абароны значна ўзрасла. Яго падтрымлівае Расія. На яго думку, даверыўшы Хрэніну 9 мая выступіць замест сябе, Лукашэнка хацеў прадэманстраваць, што міністр абароны таксама павінен пачынаць сябе ўсюды паказваць.

Што ў сістэме кажуць пра старшыню КДБ Івана Церцеля

Пры ацэнцы гэтай асобы Станіслаў Лупаносаў зыходзіць з характарыстыкі, якую Церцелю давалі супрацоўнікі, якія з ім раней працавалі.

«Нічога высокага яны ў ім ніколі не бачылі. Толькі выключную выканальнасць. Добра ці дрэнна, але галоўнае выканаць, як сказалі вышэйшыя начальнікі»,

— адзначае Лупаносаў.

Былы сілавік не хавае, што ў яго і супрацоўнікаў «Байпол» ёсць кампрамат на чыноўнікаў. Яны яго апрацоўваюць, але не ўсё становіцца публічным. Галоўная прычына — небяспека, што пагражае крыніцам інфармацыі ў Беларусі.

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • даведка
    06.06.2023
    ОАЦ выполняет функции высшей инспекции по кадрам, негласно контролируя кадровый реестр Лукашенко, включая высший начсостав спецслужб и силового блока, но далеко не только их, но и чиновников уровнем ниже.
  • даведка
    06.06.2023
    Кубраков взлетел с простого участкового, которые в опорниках порой избивают задержанных до потери сознания.
  • Неее, даражэнькія, так лекка ня будзе
    06.06.2023
    T, не, там яшчэ масавыя катаванні + захоп улады, гэта смяротнае пакаранне 
    +канфіскацыя усіх кватэрак і дач, нават калі яны запісаны на жонак

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць