Вайна66

Праз мяцеж Прыгожына ўчарашні дзень стаў адным з самых смяротных для расійскіх ПКС

Нягледзячы на тое, што заснавальнік ПВК «Вагнер», абвяшчаючы заканчэнне мяцяжу, заявіў пра бяскроўнасць аперацыі, 24 чэрвеня, імаверна, стаў адным з самых трагічных дзён для ПКС Расіі.

Збіты ў Варонежскай вобласці верталёт расійскай авіяцыі Ка-52. Экіпаж загінуў, паводле расійскіх ваенкараў

Паводле канала ваенкараў Readovka, ва ўчарашніх боесутыкненнях з ПВК «Вагнер» загінулі 15 расійскіх вайскоўцаў, у асноўным — лётчыкі.

«У момант самай сурʼёзнай эскалацыі быў збіты борт Іл-18, на якім знаходзілася не менш за 8 чалавек. Акрамя таго, сёння быў знішчаны ўдарны верталёт Ка-52 «Алігатар» — экіпаж загінуў у поўным складзе», — сцвярджае прапагандысцкі рэсурс.

Ваенныя аналітыкі Oryx сцвярджаюць, што ПВК «Вагнер» знішчыла як мінімум шэсць верталётаў, адзін самалёт і адзін УАЗ Мінабароны.

ISW піша, што сілы «Вагнера» маглі збіць да трох верталётаў радыёэлектроннай барацьбы Мі-8МТПР, адзін верталёт Мі-8, адзін верталёт Ка-52, адзін верталёт Мі-35, адзін верталёт Мі-28 і адзін транспартны самалёт, што прывяло да гібелі па меншай меры 13 пілотаў і лётчыкаў.

«Гэта адзін з самых смяротных дзён для расійскіх ПКС ад пачатку вайны ва Украіне на сённяшні дзень», — піша ISW.

Каментары6

  • Kotya
    25.06.2023
    Хотелось бы почитать новости как россияне стали людьми и начали бороться за свои права, качество жизни, за будущее страны. Но увы читаем как одни убийцы делят власть с другими, а народ выбирает какую сторону занять зеков или воров, а потом, когда спектакль закончился радовать что поубивали 15 человек и все простить убийцам. В общем не знаю какая-то страна безнадежная. 
  • Уладзімір
    25.06.2023
    Але ёсьць нюанс. Наколькі мне вядома, гелікаптэры - гэта ня частка ПКС, а армейская авіяцыя, гэта значыць частка сухапутных войскаў.
  • Ы
    25.06.2023
    Больше хароших узких

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць