Грамадства1616

«Цягаюць гэтую труну, як дурні». У Акцябрскі Гомельскай вобласці прывезлі цела загінулага ва Украіне вайскоўца, якога шукалі год, нават з экстрасэнсамі. Але так і не пахавалі

Учора, 27 чэрвеня, на гарадскіх могілках у Акцябрскім павінны былі пахаваць вайскоўца, які ваяваў на баку Расіі і загінуў ва Украіне. У працэсе дастаўкі яго астанкаў удзельнічалі чыноўнікі і міліцыя. Для магілы на гарадскіх могілках выкапалі яму. Але нешта пайшло не так — хлопца не пахавалі. Гэтую дзіўную гісторыю ўжо суткі абмяркоўваюць жыхары Акцябрскага. «Флагшток» даведаўся падрабязнасці. 

Як паведамілі крыніцы «Флагштоку», у Акцябрскі астанкі 21-гадовага ўраджэнца пасёлка Яраслава Асташкова прывезлі з Растова-на-Доне. Іх чакалі сваякі загінулага, мясцовыя чыноўнікі і міліцыя. Было вырашана пахаваць хлопца 27 чэрвеня на мясцовых могілках.

Блізкім астанкі прывезлі ў металічнай труне, бо вайсковец загінуў больш за год таму ва Украіне, а апазнаць цела ўдалося толькі нядаўна. 

Прыблізна ў раёне абеду 27 чэрвеня на гарадскіх могілках сабраліся людзі, каб пахаваць Асташкова. Для магілы ўжо была выкапана яма. Але пасля некалькіх гадзін чакання людзі разышліся. Як паведаміла крыніца выдання, хаваць загінулага вайскоўца раздумалі блізкія.

«Цягаюць гэтую труну, як дурні. Карацей, пахавання не будзе. Павязуць назад. Думалі, думалі і перадумалі», — паведаміла крыніца. 

«Маці з бацькам не дамовіліся. Бацька ў Расіі жыве, маці тут. Маці хацела тут хаваць. Бацька пераканаў. На маці націснулі тым, што нібыта яго павінны пахаваць у Расіі з ушанаваннем і што гэта спросціць атрыманне кампенсацыі», — тлумачыць суразмоўца выдання.

Як даведаўся «Флагшток», Яраслаў Асташкоў нарадзіўся ў г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці ў 2001 годзе. Рос у няшчаснай сям'і і фактычна выхоўваўся бабуляй. Наведваў музычную школу. Пасля заканчэння 11 класаў пераехаў у Расію. Паступіў у Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча.

У званні яфрэйтара Яраслаў Асташкоў падпісаў кантракт з вайсковай часцю 33842 106-й дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў і адправіўся на захоп Украіны. 

На сувязь перастаў выходзіць 18 красавіка 2022 года — менш чым праз два месяцы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Яго блізкія сталі весці самастойны пошук у сацыяльных сетках, звярталіся да анлайн-экстрасэнса. Ад вайскоўцаў блізкім стала вядома, што танк Асташкова згарэў, аднак выбраўся ён ці не, яны не ведалі. Ад вайсковай часці сястра атрымала дакумент аб тым, што хлопец знік без вестак. 

Першапачаткова блізкім паведамілі, што танк вайскоўца згарэў у Кіеўскай вобласці ля сяла Дзіброва. Гэтая інфармацыя была памылковай, расійскія войскі не дайшлі да гэтага населенага пункта на поўдні Кіеўскай вобласці.

Тульскія медыя пасля ўказалі больш праўдападобнае месца знікнення Асташкова — «на полі бою паміж сёламі Доўгенькае і Куркулька Ізюмскага раёна».

Астанкі Асташкова былі апазнаныя ўжо ў Расіі дзякуючы медальёну і перададзеныя ў Беларусь праз 14 месяцаў пасля яго гібелі. Да вясны 2023 года лёс Асташкова быў невядомы.

Ізюмскі раён Харкаўскай вобласці, пры захопе якога загінуў Асташкоў, быў вызвалены Узброенымі сіламі Украіны праз шэсць месяцаў.

Каментары16

  • Янка
    28.06.2023
    Прывабны сацыяльны ліфт у лукашэнкаўскай дзяржаве для сацыяльнага сіраты з невялікага мястэчка, няхай і адносна талентавітага - пасля школы з'ехаць у чужую краіну, каб зрабіць кар'еру іншаземнага вайскоўца. А потым абвесіцца каларадкамі і пайсці ў якасці акупанта на захопніцкую агрэсіўную вайну ва Ўкраіне дзеля задавальнення імперскіх амбіцый Пуціна, дзе неўзабаве здарма загінуць. Fin.
  • clay
    28.06.2023
    сироты-селюки-глубинарии - надежная опора для осатаневших режимов.
    не задают лишних вопросов,
    классический случай рабской психологии плюс готовы безвозмездно здохнуть за пукинские / цыганские ярды.
  • No
    28.06.2023
    Янка, згодны.

    Памёр за пухло i руцкi свет.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць