Ежа22

Колькі можна з'есці чарэшні, каб не стала дрэнна

Нягледзячы на нізкую каларыйнасць, чарэшня, як і іншыя летнія ласункі, настолькі прыцягальная, што адарвацца складана.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Журналістка Tochka.by даведалася ў дыетолага-нутрыцыёлага Марты Марудавай, ці так лёгка худнець на чарэшні і як правільна ўпісаць у рацыён гэтую салодкую ягаду.

Чым карысная чарэшня?

Як і ўсе ягады, чарэшня — сапраўдная скарбніца карысных вітамінаў, мікра— і макраэлементаў. У ёй шмат арганічных кіслот і вітаміна С (з'ясі 100 грам — і пакрыеш пятую частку сутачнай патрэбнасці ў гэтым вітаміне).

У чарэшні ёсць жалеза, ёд, калій, кальцый і магній, таму яна так карысная для імунітэту, а яшчэ дапамагае выводзіць лішнюю вадкасць з арганізму, запускае працэсы тлушчаспалення, пазітыўна ўплывае на памяць і сон.

Акрамя таго, ягада мае адносна нізкую каларыйнасць — усяго 52 ккал на 100 грам. Але ў ёй таксама шмат і цукру (фруктоза, глюкоза) — 11 грам вугляводаў на 100 грам, што таксама нямала.

Еж і худзей?

Мала хто зможа адмовіцца ад сакавітай і саспелай чарэшні ў самы разгар сезону. Але аб'ядацца такімі вітаміннымі ягадамі таксама варта з асцярожнасцю, калі вы клапоціцеся пра фігуру. Як і многія іншыя ягады, чарэшня таксама нясе пагрозу для стройнай таліі. І вось чаму.

Хіба вы абмяжоўвалі сябе толькі жменькай саспелых чарэшанак, калі так удала прыкупілі кілаграм-другі сакавітых бардовых ягад? Хочацца з'есці адразу ўсё, калі яшчэ дачакаемся наступнага сезона?

А між іншым у кілаграме чарэшні змяшчаецца ўжо больш за 500 калорый — больш, чым было б пры нармальным прыёме ежы.

А паўнавартасна паесці захочацца вельмі хутка.

«Кіслы прысмак ягад пасля іх прыёму прымушае есці больш і пераядаць, таму запомніце залатое правіла паглынання чарэшні і іншых летніх ласункаў: толькі ў канцы асноўнага прыёму ежы або ў складзе стравы. Калі думаеце пра тонкую талію, не забывайце, што ягада — гэта дэсерт, няправільна есці столькі, колькі ўлезе», — кажа Марта Марудава.

Таму лепш за ўсё расцягнуць кілаграм чарэшні на некалькі прыёмаў ежы: паеў — на дэсерт 100-200 грам ягад. І смачна, і для фігуры не шкодна.

Як правільна замарозіць чарэшню?

Калі ягад наеўся дастаткова і хочацца парадаваць сябе яшчэ і зімой, лепш не рабіць з іх варэнне — не ператвараць карысць у лішнія калорыі і вугляводы. А замарозіць! Вось пакрокавая інструкцыя, як гэта зрабіць без страты вітамінаў:

  • Перабіраем ягады, мыем;
  • абавязкова прасушыць іх на папяровым або вафлевым ручніку;
  • спачатку выкладваем ягады на талерку і ставім іх у лядоўню на пару гадзін;
  • калі ягады зацвярдзелі, перакладаем іх у кантэйнер або спецыяльны пакет для замарозкі.

Важна: потым размарожваць ягады не пры пакаёвай тэмпературы, а ў халадзільніку. Так захаваюцца карысныя рэчывы і не з'явяцца хваробатворныя мікраарганізмы.

У лядоўні ягады могуць захоўвацца да 6-10 месяцаў пры тэмпературы ад -6°C да -10 °C. Можна адразу прыгатаваць ягаднае пюрэ, узбіўшы іх у блэндары і замарозіўшы.

Каментары2

  • Mafkees
    04.07.2023
    Экзистенциальный вопрос для хоббитов.
  • mikola
    16.07.2023
    ja z*eu 0,5 kg....u Polskai....

Цяпер чытаюць

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?2

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы14

«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу7

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі9

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?2

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць