Спорт11

Беларускіх спартоўцаў могуць не пусціць на Паралімпіяду-2024

Прэзідэнт Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК) Эндру Парсанс не выключае, што расійскія і беларускія спартсмены могуць быць не дапушчаныя да ўдзелу ў Паралімпійскіх гульнях у Парыжы ў наступным годзе. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу NHK, піша ТАСС.

«Напярэдадні Паралімпійскіх гульняў у Парыжы мы можам прыняць рашэнне, адрознае ад МАК. Гэта можа прывесці да двух розных вынікаў у Парыжы», — сказаў Парсанс у адказ на пытанне аб допуску спартсменаў з РФ і Беларусі на Паралімпіяду.

28 сакавіка выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям дапускаць расійскіх і беларускіх атлетаў выключна ў нейтральным статусе, прычым толькі тых, хто публічна не выказваўся ў падтрымку вайны і хто не звязаны з Узброенымі сіламі або органамі нацыянальнай бяспекі.

Пры гэтым расійскія і беларускія спартсмены не павінны быць прадстаўлены ў камандных відах спорту. МАК яшчэ не прыняў канчатковага рашэння аб умовах удзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Чакаецца, што гэта рашэнне будзе прынята ў верасні.

У 2022 годзе беларускія і расійскія спартсмены павінны былі ўзяць удзел у Паралімпіядзе ў Пекіне, аднак у сувязі з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне МПК прыняў рашэнне не дапускаць іх да спаборніцтваў.

Каментары1

  • Cycle
    19.07.2023
    Усе алімпійскія гульні забараніць для лукашыстаў і маскавітаў да таго дня пакуль Масковія не вывядзе ўсё сваё войскі з тэрыторыі Украіны, Малдовы, Грузіі, Беларусі. А лукашэнкаўскай Беларусі забараніць алімпійскія гульні да таго дня пакуль будзе ў Беларусі існаваць лукашызм. Так сама маскоўскі трыкалор і лукашэнаўскі сцяг бальшавізму забараніць назаўжды на ўсіх спартыўных спаборніцтвах як сымболіку міжнароднага злачынства, агрэсіі, тэрору і генацыду.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць