У крамах Duty Free хочуць дазволіць гандаль буйнагабарытнымі таварамі
Еўразійская эканамічная камісія збіраецца зняць забарону на бяспошлінны гандаль грувасткімі і цяжкімі таварамі. Як паведамляецца, гэтую прапанову лабіруюць беларускія бізнэсмены, піша Office Life.

Дагэтуль у Еўразійскім саюзе было забаронена размяшчэнне пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю тавараў вагой большых за 20 кг і сумай памераў па даўжыні, шырыні і вышыні большых за 200 см. Аднак беларускія прадстаўнікі ў ЕЭК прапанавалі гэтае абмежаванне зняць, матывуючы свае дзеянні складанай эканамічнай сітуацыяй і неабходнасцю павелічэння продажаў.
Папярэдне Кансультатыўны камітэт камісіі па мытным рэгуляванні з гэтым нібыта пагадзіўся.
Калі забарону скасуюць, у крамах Duty Free тэарэтычна можна будзе прадаваць розную бытавую тэхніку, мэблю ды іншыя тавары.
На сеткі Duty Free ў Беларусі не распаўсюджваюцца абмежаванні па кантролі цэн, а таксама забарона на выкладанне алкаголю ў прыкасавай прасторы.
Крамам будуць даплачваць за продаж айчынных тавараў
Анлайн-гіпермаркет у тэлеграме. Якія тавары з Еўропы беларусы прадаюць у чатах і наколькі цэны адрозніваюцца ад таго, што ў краме
«Цяжка без айцішнікаў і турыстаў». Гісторыя беларуса, які пачынаў каля станка «Белшыны», а цяпер валодае сеткай сэкс-шопаў
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары