Эканоміка11

Анлайн-гіпермаркет у тэлеграме. Якія тавары з Еўропы беларусы прадаюць у чатах і наколькі цэны адрозніваюцца ад таго, што ў краме

Пральныя парашкі, бытавая тэхніка, лекі, алкаголь — толькі частка імпартных тавараў, якія можна набыць з дастаўкай па Беларусі праз адмысловыя каналы ў тэлеграме.

Фота: тут і далей — скрыншот з тэлеграм-канала «Товары из Польши / Европы»

У адмысловым тэлеграм-канале, прысвечаным продажу тавараў з Еўропы, амаль 50 тысяч удзельнікаў. Набыць у ім можна не толькі традыцыйныя каву, бытавую хімію і адзенне.

Сярод даволі папулярных прапаноў — БАДы і вітаміны. 

Адзін з такіх прадаўцоў мае ў продажы каля 40 разнастайных БАДаў і вітамінаў, якія па ўсёй бачнасці былі прывезены з Польшчы.

Ёсць і асобныя прапановы для цяжарных і кормячых мам.

Хапае ў продажы разнастайных прысмакаў. А каву ў некаторых прадаўцоў можна набыць адразу па 10 пачак у арыгінальным корабе.

Часцей за ўсё ў канале трапляюцца аб'явы ад прадаўцоў з Мінска, Гродна, Брэста і Ліды. Але часам сустракаюцца і абʼявы з больш аддаленых ад заходняй мяжы гарадоў. Напрыклад, з Гомеля і Салігорска.

Цікава, што ў канале ёсць шэраг прадаўцоў, якія займаюцца продажам алкагольных напояў. Амаль усе бутэлькі ў продажы былі набыты ў Duty Free. За рэдкім выключэннем бутэлькі без якіх-небудзь акцызных марак.

Есць і тыя, хто спецыялізуецца на таварах з IKEA.

Яшчэ адна папулярная група тавараў — аўтамабільныя алівы.

Таксама хапае аб'яў аб продажы абутку. Часцей за ўсё ў канале прадаюць красоўкі.

Тавары прапануюць высылаць звычайнай поштай або еўрапоштай.

Шэраг карыстальнікаў канала прапануюць свае паслугі па куплі і дастаўцы ў Беларусь тавараў на замову з папулярных польскіх інтэрнэт-крам. Абяцаны тэрмін дастаўкі 10-14 дзён.

Як адрозніваюцца цэны на каву і прысмакі?

Каву Dallmayr Prodomo ў тэлеграме прадаюць па 20 рублёў за 500-грамовы пачак. Для параўнання, на сайце edostavka.by па акцыйнай цане яго можна набыць па 23,95 рубля. Звычайная цана на гэтую каву складае 26,62 рубля. Каву Lavazza у зернях праз тэлеграм прадаюць па 44 рублі за кілаграм, а на «Е-дастаўцы» яна каштуе 54,55 рубля.

Скрыншот з сайта edostavka.by

Цукеркі Rafaello праз тэлеграм можна набыць за 18 рублёў, а ў беларускай інтэрнэт-краме аналагічны пачак каштуе 28 рублёў.

Красоўкі New Balance прадаюць па 230 рублёў за пару. Прадавец у апісанні запэўнівае, што гэта арыгінал набыты ў фірмовай краме New Balance у Польшчы. У беларускай афіцыйнай краме New Balance цэны на красоўкі пачынаюцца ад 430 рублёў.

Пяць літраў маторнага алею Elf Evolution 900 NF 5W-40 праз тэлеграм прадаюць за 125 рублёў, у інтэрнэт-крамах цэны на яго пачынаюцца са 144 рублёў. Motul 8100 X-cess 5W40 прадаюць па 135 рублёў за 4 літры, у беларускіх крамах цэны — ад 189 рублёў.

Адзначым, што тэлеграм — не адзіная пляцоўка, праз якую ў Беларусі прадаюць тавары шэрым шляхам завезеныя ў краіну.

Падобныя аб'явы (апроч алкаголю) можна адшукаць на розных папулярных барахолках. Таксама хапае і тых, хто гандлюе адзеннем і іншымі таварамі праз інстаграм.

Чытайце таксама: 

З прыходам цяпла актывізаваліся чаўнакі-веласіпедысты. Колькі яны зарабляюць за некалькі гадзін?

Каментары1

  • даведка
    16.05.2023
    Косметика, продукты питания, кофе Lavazza в польской Biedronka стоят уже дороже, чем в белорусских сетях.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?14

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?14

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць