Свет1010

Прысяжныя прызналі Кевіна Спэйсі невінаватым у дамаганнях

Прысяжныя ў лонданскім судзе прызналі акцёра Кевіна Спэйсі невінаватым у сэксуальных дамаганнях. Суд апраўдаў яго па дзевяці пунктах абвінавачання, якія тычыліся дамаганняў у дачыненні да чатырох мужчын. Перад вынясеннем вердыкту прысяжныя раіліся больш за 12 гадзін, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chris J Ratcliffe / Getty Images

Сам Кевін Спэйсі адрэагаваў на рашэнне эмацыйна. Пачуўшы, што яго апраўдалі па ўсіх эпізодах, ён расплакаўся.

Спэйсі не прызнаваў віну ні па адным з гэтых эпізодаў, якія адносяцца да перыяду 2001—2013 гадоў.

Працэс у каралеўскім судзе Саўтуарка ў Лондане працягваўся амаль месяц.

Імёны меркаваных ахвяр не агучваліся ў мэтах захавання аб'ектыўнасці працэсу.

Абвінавачанні будаваліся на эпізодах рознай ступені цяжкасці: ад дамаганняў да сэксуальнага гвалту.

Спэйсі падчас дачы паказанняў заявіў, што раздушаны абвінавачаннямі, якія выстаўленыя супраць яго.

Акцёр сцвярджаў, што ўсе дзеянні паміж ім і абвінаваўцамі здзяйсняліся па ўзаемнай згодзе, а гвалту ў іх не было.

Працэс у Лондане — трэцяя справа супраць Кевіна Спэйсі, якая дайшла да суда. Першыя дзве ён таксама выйграў.

Каментары10

  • Mafkees
    26.07.2023
    Джони Депа и Спейси реабилитировали,теперь осталось чтоб все обвинения сняли с Мерлина Менсона и Тиля Линдемана.
  • К
    26.07.2023
    mikola, нейкі вычварэнец "Мікола".
  • неКузьміч
    26.07.2023
    mikola, эээ-ээ, федзя. Маеш свайго Кузьміча - з ім і цалуйся, а Кэвіна не чапай; гляньце, на каго рот разявіў!)))

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць