Грамадства55

Гурт Irdorath збірае грошы на аднаўленне дзейнасці. Яго ўдзельнікі нядаўна выйшлі з калоніі

Музыкі гурта Irdorath працягваюць збор сродкаў на рэабілітацыю пасля калоніі, адаптацыю ў новай краіне, а галоўнае — на адраджэнне творчых праектаў.

Музыкаў Irdorath затрымалі 2 жніўня 2021 года.

Пазней іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

Пасля вызвалення, адседзеўшы ўвесь тэрмін, музыкі выехалі за мяжу і абвясцілі збор грошай.

«Пасля вызвалення нам незаконна забаранілі выезд з краіны, але пры дапамозе BYSOL мы змаглі з'ехаць з Беларусі. Рэжыму не ўдалося нас зламаць, і мы хочам далей працягваць займацца мастацтвам, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў.

Цяпер мы ў бяспецы, але маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы.

За час, што мы былі ў калоніі, наша творчасць дзякуючы вам не была забытая. І мы маем намер працягнуць сваю справу, як толькі зноў адчуем глебу пад нагамі.

Сума збору — €10 500. Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў», — пішуць музыкі.

Падтрымаць праз «Байсол».

Чытайце таксама:

Выпусцілі мерч «Менск — горад палітвязняў», частка якога ідзе на данаты

У Беларускім доме Варшавы адкрылі мурал «Няскораных беларусаў»

Поспех марафону «Нам не ўсё адно!» нагадаў пра дылему, перад якой стаяць лукашысты

Каментары5

  • kurk
    07.08.2023
    Аднаўленьне дзейнасьці - гэта, канечне, добра, але лепей праз той да байсол дапамагчы былым палітвязьням, якія просяць нашмат меньшыя сумы на лекаваньне і адаптацыю. Вядомым - усё, невядомым - мінімум. Так не павінна быць.
  • Максим Дизайнер
    08.08.2023
    kurk

    Чем дапамагчы?Хату в Европе снять и тусоваться бесплатно "в связи с ситуацией в стране"?Или 300 тысяч евро на яжемать?Надо помогать нашей культуре, от которой здесь и след простыл. Ребята все правильно сделали.
  • kurk
    08.08.2023
    Максим Дизайнер, у шмат каго фізычныя і псыхалягічныя траўмы. Вы спачатку прайдзіце праз каток рэпрэсій, тады зразумееце, што гэта такое. Людзі выходзяць з турмы без нічога, з даўгамі, іх сем'і ўвесь час у турме мусілі неяк падтрымліваць іх. Вы ведаеце, колькі каштуюць хаця б паслугі адваката?

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію50

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні65

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць