Грамадства2929

Саладуха пахваліўся, што за год зарабляе 100—150 тысяч даляраў

У інтэрв'ю sb.by праўладны спявак Аляксандр Саладуха расказаў, што за год ён зарабляе 100—150 тысяч даляраў, і гэта таму, што ў Беларусі створаныя, маўляў, умовы, «каб добра працаваць і шыкоўна зарабляць».

Фота: «Анлайнер»

«У любой справе ёсць мегалідары, сярэднякі і тыя, хто не хоча працаваць, — яны знаходзяцца ўнізе», — сцвярджае Саладуха.

Пра сябе ж ён кажа:

«Даводзіў і даводжу беларускаму народу: у нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб добра працаваць і шыкоўна зарабляць. Па-мойму, я гэтаму яскравы прыклад».

У якасці доказу свайго дабрабыту спявак прывёў уласны дом з таблічкай «Рэзідэнцыя Аляксандра Саладухі» за вёскай Строчыца, «а яшчэ раскошны аўтобус, аўтамабілі, адпачынак у любой краіне свету, кліпы, касцюмы».

У цэлым, гаворыць Саладуха, за год ягоны заробак складае ад 100 да 150 тысяч даляраў. 

Нядаўна блогер Сяргей Бяспалаў абзвоньваў «зорак» беларускай праўладнай эстрады і пытаўся ў іх, ці не пагадзіліся б яны пацешыць сваёй творчасцю наймітаў з ПВК «Вагнер» у лагеры пад Асіповічамі. Саладуха ахвотна пагадзіўся выступіць, папрасіў за паўгадзіннае ці гадзіннае выступленне 3 тысячы даляраў і быў гатовы нібыта на просьбу Яўгена Прыгожага выступаць у касцюме арабскага шэйха.

На песні ж «Здравствуй, чужая милая» Саладуха нібыта зарабіў цэлы мільён даляраў.

 Чытайце таксама:

Саладуху і Дарафееву адправяць працаваць на завод

Саладуха праспяваў песню «За агранома» і атрымаў медаль

Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца

Каментары29

  • Падатковы мытник
    12.08.2023
    Брахня! Стольки нават Павук и Ляучук не зарабляюць.
  • Нахератахата
    12.08.2023
    Саладуха зарабляе ці забірае праз падаткавую 200 тыс.?
    Нагадаю - яго канцэрты фінансуюцца міністэрствам культуры - грашыма падаткаплацельшчыкаў, фактычна яго заробак - гэта мзда дзяздоўскай ОПГ.
    Агент пад прыкрыціям, 100% на ФСБ Расеі працуе.
  • Живот
    12.08.2023
    Ему бы волос нарастить и живот убрать, может и зарабляу бы

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць