Эканоміка44

Зборы бульбы ў Беларусі за час кіравання Лукашэнкі скараціліся больш як у два разы

Бульбы садзяць усё менш. Прычына таму — людзі перасталі трымаць свіней.

Валовой сбор картофеля в Беларуси 1990-2022 гг. Gross harvest of potatoes in Belarus 1990-2022 Валавы збор бульбы ў Беларусі 1990-2022

«Тут у БелТА лангрыд цудоўны: «Як Лукашэнка зрабіў бульбу нацыянальным прадуктам Беларусі». Сочым за рукамі… У 1994 годзе краіна збірала 8,241 тысячы тон бульбы (калгасы 1,201 тысячы тон), а ў 2022-м — 3,857 тысячы тон (калгасы 566 тысяч тон). Тэхналогіі пайшлі наперад. Зрабіў!» — напісаў у фэйсбуку Віктар Малішэўскі.

Звернемся да афіцыйнай статыстыкі.

Яна сведчыць, што асноўнае падзенне вытворчасці бульбы прыйшлося на перыяд пасля 2010-га года. Да гэтага года паказчыкі вагаліся з году ў год вакол лічбы 8 млн тон. А ў 2004 годзе быў сабраны рэкордны ўраджай — 9,9 млн тон. Пазней назіраецца рэзкі спад з 7,8 млн тон у 2010 годзе да 3,9 млн тон у 2022 годзе.

Калі ж паглядзець глыбей, то можна заўважыць, што калгасы па вытворчасці бульбы ў 2022 годзе былі амаль на ўзроўні 2005 года (567 тысяч тон у 2022 годзе супраць 605,7 тысячы тон у 2005).

Пры гэтым пасяўныя плошчы пад бульбу ў калгасах (пасля невялікага ўздыму ў сярэдзіне 1990-х) пастаянна скарачаліся. У 2000-м яны складалі толькі трэцюю частку ад плошчаў 1990-га года. А за 2015—2022 гады скараціліся больш чым удвая.

Калгасы адмаўляюцца ад гэтай сельскагаспадарчай культуры. Напрыклад, у Брэсцкім раёне ў 2021 годзе бульбу вырошчвалі толькі ў дзвюх гаспадарках.

Harvesting of potatoes by type of farm 1990-2022 Сбор картофеля по типам хозяйств 1990-2022 гг. Збор бульбы па характару гаспадаркі 1990-2022

Можна падумаць, што вытворчасць бульбы нерэнтабельная. Але калі б гэта было так, то фермеры адмовіліся б ад яе вытворчасці. А што мы бачым? За сем гадоў збор бульбы ў фермераў вырас амаль у 3,4 разу. У 2022 годзе ён амаль зраўняўся з паказчыкам калгасаў. А вось пасяўныя плошчы павялічыліся нязначна.

Асноўнай прычынай падзення валавога збору сталі хатнія гаспадаркі. Іх удзельная вага ў 1990—2000-я гады перавышала 85% ад валавога збору бульбы ў краіне.

Менавіта яны за апошнія тры гады скарацілі вытворчасць бульбы больш чым на 40%, а ў параўнанні з 2015 годам — у 2,4 разу. Калі да 2000 года насельніцтва штогод садзіла больш бульбы, то пасля — усё менш і менш. У 2015 годзе пасадкі бульбы склалі 44% ад узроўню 2000 года, а за сем наступных гадоў скараціліся амаль удвая. Спецыялісты тлумачаць гэта скарачэннем колькасці свіней у прыватных гаспадарках. 

Посевные площади под картофель 1990-2022 гг. Sown areas under potatoes 1990-2022 Пасяўныя плошчы пад бульбай 1990-2022

У той жа час нельга не адзначыць, што ў параўнанні з 1990-мі адбыліся заўважныя змены ва ўраджайнасці бульбы. Калі ў 2000-м годзе яна была на ўзроўні 134 цэнтнеры з гектара, то ў 2022 — 223 цэнтнеры.

Чытайце яшчэ:

«Грэць насенне сталі яшчэ ў лютым». Як на Століншчыне вырошчваюць раннюю бульбу

Пад Гроднам выкапалі бульбіну вагой 800 грамаў

Беларускія селекцыянеры вывелі бульбу нетрадыцыйных колераў

Каментары4

  • Бульбаш
    15.08.2023
    А як будзе пры Цыханоуской? Дзе пункт пра бульбу у яе праграме? Чаму не падняла нэта пытанне на самице у вильнюси?
  • Ivan
    15.08.2023
    Получается знаменитый анекдот времён 1990-х о том как диктатор лукашенко по телефону "помогает" перебирать картошку, стал не актуальным -- за последние 30 лет, за время правления диктатора нечего стало перебирать.
  • Kotya
    15.08.2023
    Ябатьки на это скажут, что люди стали при лукашенко богаче и им теперь не надо горбатиться на огородах, можно пойти и купить в магазин и все благодаря лукашенко)

Цяпер чытаюць

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч5

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202081

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»5

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч5

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць