Грамадства1111

Лукашэнка павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці

«Многія пакаленні беларусаў і ўкраінцаў стагоддзямі жылі ў згодзе і павазе», — гаворыцца ў віншаванні.

У чэрвені 2014 года Лукашэнка прылятаў у Кіеў на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі і досыць міла гутарыў на вуліцах з гараджанамі і тамтэйшымі беларусамі. Фота: Sergei Chuzavkov / AP

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў брацкі ўкраінскі народ з Днём Незалежнасці, паведамляе БелТА.

«Многія пакаленні беларусаў і ўкраінцаў стагоддзямі жылі ў згодзе і павазе. Спакон веку нашы продкі гандлявалі, стваралі сем'і і выхоўвалі дзяцей, разам мужна змагаліся з фашызмам, адбудоўвалі агульную дзяржаву ў першыя пасляваенныя пяцігодкі, — гаворыцца ў віншаванні. — І сёння нас аб'ядноўваюць такія рысы характару, як працавітасць, стараннасць, паважлівае стаўленне да старэйшых і сваіх традыцый, самабытнай культуры».

«Атрымаўшы незалежнасць больш за тры дзесяцігоддзі таму, абедзве краіны выбралі самастойныя шляхі свайго развіцця, будаўніцтва будучыні, дзеля якога мы павінны стварыць бяспечныя магчымасці для годнага суіснавання ўсяго рэгіёна. Мы павінны выкарыстоўваць каштоўнасць нашага суседства дзеля спынення канфрантацыі. Беларускі бок гатовы зрабіць для гэтага ўсё неабходнае і нават больш. Веру ў тое, што нам гэта па сілах», — дадаў Лукашэнка.

Кіраўніцтва Украіны ў віншаванні абмінутае.

Каментары11

  • гоблен
    24.08.2023
    Уверен, украинцы оценили! Двуличный
  • Прэзідэнт Моця
    24.08.2023
    А хто ты такі? Я таксама павіншаваў
  • Barry Holmes
    24.08.2023
    зас.ал. особенно после вчерашнего движа.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць