Свет99

Гіркін-Стралкоў з турмы назваў імавернасць датычнасці Пуціна да забойства Прыгожына «мізэрнай»

У тэлеграм-канале былога камандуючага войскамі самаабвешчанай «ДНР», які цяпер знаходзіцца ў СІЗА, з'явіўся пост аб авіякатастрофе ў Цвярской вобласці, падчас якой загінуў Яўген Прыгожын з паплечнікамі. Паведамляецца, што тэкст быў перададзены праз адвакатаў.

Фота: Viacheslav Onyshchenko/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

На думку Гіркіна, магчымае дачыненне Пуціна да катастрофы бізнэс-джэта Прыгожына — «мізэрнае, прыкладна на ўзроўні імавернасці тэхнагеннай катастрофы». Яшчэ менш імаверна, што здарэнне было «тэрактам з боку Украіны ці Захаду», мяркуе Гіркін.

Паводле яго версіі, гаворка можа ісці «пра зачыстку ключавых сведак» ці пра «помсту з боку высокапастаўленых вайскоўцаў».

Гіркін адзначыў, што «не можа сказаць, што засмучаны», бо Прыгожын, «па вялікім рахунку, — вораг Расіі».

«Разам з тым тое, што адбылося, не можа выклікаць у мяне ніякай станоўчай рэакцыі, бо гэта чарговае сведчанне далейшага паглыблення смуты ў Расіі. Прыгожына трэба было судзіць, а не ліквідаваць, зараз ён не зможа даць паказанні. Вяртаюцца ліхія 90-я, а гэта вельмі небяспечна»,

— дадаў Гіркін, якога самога абвінавачваюць у датычнасці да ваенных злачынстваў. Праўда, у расійскім СІЗА ён сядзіць не за гэта.

Каментары9

  • Юзік
    24.08.2023
    Чаго толькі ня зробіш каб на свабоду выпусцілі хутчэй!!
  • Алеся
    24.08.2023
    Судя по фото, как то он неважно выглядит совсем в этой тюрьме..
  • Ганьба
    24.08.2023
    Ну ты паглядзі, як турма мяняе "бескампраміснага крытыка".

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць