«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка
Пасажырка беларускага цягніка падзялілася ў Threads станоўчымі ўражаннямі ад ежы, якую прапануюць у дарозе. Дзяўчына апублікавала меню і пахваліла Беларускую чыгунку за тое, што ў цягніках нарэшце з’явілася больш разнастайнае харчаванне, піша Myfin.by.

У меню можна знайсці сасіску ў цесце па 3 рублі, смажанку па 2,5 рубля, калдуны — 8,5 рубля за дзве штукі, блінцы з вяндлінай і сырам — таксама 8,5 рубля за дзве штукі. Акрамя таго, прапануюць катлету «Папараць-кветка» з рысам за 10 рублёў і катлету «Нясвіж» з макаронамі за 11,5 рубля.
Ёсць і звычайны для чыгункі асартымент: чай, кава, печыва, вафлі, чыпсы ды іншыя закускі.

Аўтарка допісу расказала, што даўно не ездзіла цягнікамі. Гэтым разам ёй трэба было правесці ў дарозе чатыры з паловай гадзіны, а паабедаць перад паездкай яна не паспела.
Пасажырка адзначыла, што нарэшце ў цягніках можна знайсці хоць крыху нармальнай ежы, і падзякавала Беларускай чыгунцы. Сама яна паспрабавала блінцы з вяндлінай і сырам і засталася задаволеная іх смакам.
У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў
Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»
Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі
Беларуская чыгунка запусціць навагоднія туры ў сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Каментары