Шкоду ацанілі прыкладна ў 5 мільёнаў даляраў.

Лонданскі суд прыгаварыў 21‑гадовага брытанскага хакера Арыёна К. да сямі гадоў пазбаўлення волі за кібератакі на Rockstar Games, Uber і іншыя кампаніі. Аднак яго вызвалілі з абмежаваннямі, паколькі ўлічылі час, ужо праведзены пад вартай і ў псіхіятрычнай установе, паведамляе Bild.
Арыён К. уваходзіў у хакерскую групоўку Lapsus$. Падчас атакі на Rockstar Games ён выкраў 90 відэаролікаў з яшчэ не выпушчанай гульні GTA VI, узламаў унутраную сістэму перапіскі кампаніі і спрабаваў шантажаваць распрацоўшчыкаў пагрозай апублікавання зыходнага кода. Шкоду ацанілі прыкладна ў 5 мільёнаў даляраў.
Хакер здзейсніў атаку з гасцінічнага нумара, дзе знаходзіўся пад аховай паліцыі з-за пагроз з боку іншых хакераў. Для ўзлому ён выкарыстаў смартфон, інтэрнэт-злучэнне тэлевізара і прыстаўку Fire TV Stick.
У 2021—2022 гадах Арыён К. таксама ўдзельнічаў у атаках на Uber і Revolut. Толькі шкода ад узлому Uber перавысіла 2,8 млн долараў.
У 2023 годзе хакера прызналі няздольным удзельнічаць у судовым працэсе і змясцілі ў псіхіятрычную ўстанову. Пасля паўторнай экспертызы ў 2025 годзе судовы разгляд аднавіўся.
Каментары