Свет22

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot

Украіна дагэтуль не можа атрымаць каля 60 зенітных ракет-перахопнікаў для комплексаў СПА Patriot, пастаўкі якіх ужо былі ўзгодненыя. Пастаўкі, у тым ліку з еўрапейскіх арсеналаў, чакаюць ухвалення кіраўніка Пентагона Піта Хегсета, піша ВВС са спасылкай на Financial Times.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk, File

Пастаўка першых 8 ракет PAC-3 была запланаваная на верасень, па 10 ракет Украіна павінна была атрымаць у кастрычніку і лістападзе, яшчэ 12 — у снежні. Паводле афіцыйных асоб і крыніцы выдання, знаёмай з сітуацыяй, ніводная з чатырох партый яшчэ не атрымала дазволу на дастаўку.

Пастаўкі былі прыпыненыя міністрам абароны Пітам Хегсетам, паведамляюць суразмоўцы выдання.

Ракеты для комплексаў Patriot вырабленыя ў ЗША, таму Вашынгтон павінен ухваліць іх экспарт і рээкспарт, нават калі гаворка ідзе пра еўрапейскія запасы.

Украіне таксама выдалі каля 20 ракет-перахопнікаў старэйшай мадэлі (PAC-2), але і ў гэтым выпадку пакуль няма дазволу ад Пентагона.

Сістэмы Patriot — адзін з нямногіх даступных Украіне відаў зброі, здольных перахопліваць расійскія балістычныя ракеты.

Напярэдадні ўвечары прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія рыхтуе новыя ўдары. Паводле яго слоў, таму трэба «пераадолець зацягванне паставак перахопнікаў PAC-2 і PAC-3 з ЗША» і паскорыць пастаўкі СПА ад заходніх партнёраў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе4

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай9

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе4

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць