Здароўе77

Ірына Абельская расказала, як працуе «Лечкамісія»

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, які ў народзе называюць «Лечкамісія», аб'ядноўвае тры асноўныя платформы: медыцынскую, навуковую і адукацыйную.

Ірына Абельская. Фота: БелТА

Галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірына Абельская падчас Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнэс-форуму расказала, як працуе гэтая элітная ўстанова, піша БелТА.

Яна паказала гасцям з Узбекістана медыцынскую ўстанову. 

Ірына Абельская расказала, што Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр — гэта высокатэхналагічная медыцынская ўстанова, якая з'яўляецца, па сутнасці, міні-мадэллю сістэмы аховы здароўя з усімі ўзроўнямі аказання медыцынскай дапамогі.

«Наведваючы нашу ўстанову ў 2014 годзе, Лукашэнка сказаў, што наш медыцынскі цэнтр мае стаць пляцоўкай сучасных перадавых тэхналогій. Мы стараемся ісці па гэтым шляху», — адзначыла яна.

Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр цяпер знаходзіцца ў Ждановічах. Фота: Tut.by

Медустанова сёння аб'ядноўвае тры асноўныя платформы: медыцынскую, навуковую і адукацыйную, працягнула галоўная доктарка.

Медыцынская дапамога тут арганізавана па прынцыпе замкнутага цыкла:

  • амбулаторна-паліклінічнае назіранне,
  • прафілактыка, дыспансерызацыя,
  • ранняе выяўленне захворванняў,
  • стацыянарная і высокатэхналагічная медыцынская дапамога, поўны дыягнастычны і інструментальны спектр і шматпрофільная медыцынская рэабілітацыя.

Такім чынам, пацыенты, трапляючы ў медыцынскі цэнтр, праходзяць увесь этап — ад пастаноўкі дыягназу да аднаўлення ўсіх жыццёвых функцый арганізма, зазначыла Ірына Абельская.

@nashaniva Мама Колі Лукашэнкі паляцела ў Афрыку на спецыяльнае заданне #лукашенко #лукашэнка #беларусь #мова #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #беларускітыкток #колялукашенко #николайлукашенко ♬ оригинальный звук Наша Ніва. Навіны

Каментары7

  • умка двухгаловы
    06.09.2023
    Мойша, беларусам там не дазволена і хавацца - могілкі схавалі (каб жа хаця не знеслі) , бо бач ты - наводзілі чыноўнікаў на сумныя думкі , что человек-то смертен
  • даведка
    06.09.2023
    Лидская ЦРБ месяц назад лишилась главврача после нагрянувшей с повторной проверкой комиссии Абельской. 
  • умка двухгаловы
    06.09.2023
    даведка, можа цяпер ён у гэтай лясной лякарні?

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць