Культура2121

Колькі мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю? Адказы здзіўляюць жанчын

«Колькі мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю?» Гэтае пытанне, а дакладней кажучы, адказы на яго, разварушылі сацыяльныя сеткі. У TikTok з’явілася вялікая колькасць відэа, на якіх жанчыны пытаюць пра гэта ў сваіх мужчын, і адказы іх трохі шакуюць.

Жанчыны нарэшце даведаліся, пра што думаюць мужчыны, і былі вельмі здзіўленыя. Калаж: Наша Ніва

Усё пачалася з таго, што адна карыстальніца напісала ў твітары, што яна наткнулася на інфармацыю пра тое, што шмат хто з жанчын нават не ведае, як часта мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю.

Яна вырашыла адразу ж спытаць пра гэта ў свайго мужа. Той адказаў, што думае пра яе кожны дзень.

Такі адказ моцна здзівіў не толькі жонку, але і карыстальнікаў сацсеткі. Твіт сабраў больш за 8 мільёнаў праглядаў. Іншыя жанчыны вырашылі спытаць тое самае і ў сваіх мужчын, здымаючы адказы на відэа.

Выявілася, што пераважная большасць мужчын пастаянна думае пра Рымскую імперыю: хто штодзень, хто раз на тыдзень. Тых, хто зусім не думае пра Рым, зусім няшмат. «Навошта?» — не разумеюць жанчыны. «Як можна пра Рымскую імперыю не думаць?» — дзівяцца іхняму пытанню мужчыны. 

Паводле меркавання некаторых гісторыкаў, адным з тлумачэнняў можа быць тое, што заходні свет гістарычна пераацэньвае тыя аспекты рымскай гісторыі, якія ў народным уяўленні асацыяваліся з мужнасцю. Але насамрэч мужчын, якія тлумачаць свае думкі пра імперыю вайсковай моццу і рамантычнымі ўяўленнямі пра легіянераў (як тое часта бывае з вікінгамі ды рыцарамі), вельмі мала.

У большасці выпадкаў сваю зацікаўленасць Рымам мужчыны тлумачаць эфектыўным дзяржаўным кіраваннем, развітым правам, культурай, тэхналогіямі — усімі тымі здабыткамі, якімі дагэтуль карыстаецца заходняя цывілізацыя.

@ambarrail

This trend is incredible. Some of the best ones #romanempire #romanempirecompilation

♬ original sound - ambarrai

А як часта пра Рымскую імперыю думаюць беларускія мужчыны? Гэтым пытаннем задаліся жанчыны ў твітары. Як выявілася — гэтак жа шмат. 

Тэрыторыя сённяшняй Беларусі ніколі не ўваходзіла ў склад імперыі і нават не межавала з ёю, хоць гандлёвыя сувязі, мяркуючы са скарбаў рымскіх манет, усё ж дацягваліся і дасюль. Але ўплыў, перададзены праз культуру Візантыі (гэты тэрмін быў выдуманы з ідэалагічных прычын нямецкімі гісторыкамі, у якіх была свая Свяшчэнная Рымская імперыя, але сама Візантыя яшчэ 1000 гадоў пасля падзення Вечнага горада называла сябе менавіта Рымскай імперыяй) ды хрысціянства, на беларускія землі быў каласальны.

Беларускія твітарчукі тлумачаць сваю зацікаўленасць тым, што Рымская імперыя была пачаткам заходняй цывілізацыі, у якой жывём і мы, яе права было пакладзена ў аснову сучаснага права, а лацінская мова аказала значны ўплыў на ўсе еўрапейскія мовы (некаторыя наўпрост пайшлі ад яе), у тым ліку беларускую. 

Сярод іншых тэм, пра якія думаюць беларускія мужчыны ўвесь час, называецца Вялікае Княства Літоўскае. Калі Рымская імперыя аснова нашай цывілізацыі, то ВКЛ — аснова беларускай культуры.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • 75
    18.09.2023
    Не может быть так, что над исходной женщиной муж просто пошутил, а она это всерьёз воспринялва? И дальше по цепочке?
  • А999
    18.09.2023
    У нас совкодрочеры рэгулярна думаюць пра імперыю зла - маскавіцкі улус.
  • Пуаро
    18.09.2023
    Минимум пять раз в неделю))

Цяпер чытаюць

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Праўладныя каналы абурыліся паводзінамі падлеткаў падчас салюту ў Магілёве. Дзяўчатак ужо знайшлі сілавікі19

Стала вядома, што будзе з закрытым «Домам кіно» у Мінску4

Крэпасці, каналы і лунаючыя скалы. Куды паехаць з Гродна на вялікія майскія выхадныя4

Расія закрые неба над Капусціным Ярам. Раней так рабілі пры атацы «Арэшнікам»

Максім Недасекаў выставіў на продаж машыну. Сцвярджае, што хоча набыць нерухомасць8

Еўрапейскія лідары прыехалі ў Кіеў

У Жыровіцах дашчэнту разбіраюць барочную царкву XVIII стагоддзя9

Пакістан пачаў ваенную аперацыю супраць Індыі2

«Гаворка пра сотні чалавек». За год у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явіліся сем адукацыйных праектаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А пасля мяне білі дзве гадзіны». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць