Свет1111

Ролю Сабчак на будучых выбарах у Расіі варожаць Венядзіктаву

Па адным са сцэнарыяў прэзідэнцкіх выбараў у Расіі плануецца ўдзел псеўдакандыдата ад ліберальных сілаў. Такім можа стаць былы галоўны рэдактар «Рэха Масквы».

Аляксей Венедыктаў і Уладзімір Пуцін Alexey Venediktov and Vladimir Putin Алексей Венедиктов и Владимир Путин
Аляксей Венядзіктаў (злева) і Уладзімір Пуцін. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе расійскае выданне «Ведамасці», спасылаючыся на словы чатырох блізкіх да Адміністрацыі прэзідэнта Расіі крыніц, на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта хочуць бачыць «кандыдата ад лібералаў».

У якасці прыкладу прыдатнага кандыдата — статуснага ліберала — гэтыя суразмоўцы назвалі журналіста, былога галоўнага рэдактара «Рэха Масквы» Аляксея Венядзіктава, прызнанага «іншаагентам». Для таго, каб пазбегнуць працэдуры збору подпісаў, «ліберал» можа ісці ад палітычнай партыі. Пакуль, праўда, не вырашана, ад якой канкрэтна.

Як адзначыў адзін з суразмоўцаў «Ведамасцяў», удзел такога кандыдата — нялёгкі крок з боку ўладаў, бо падчас выбарчай кампаніі ён павінен будзе крытыкаваць улады. У той жа час ліберальны кандыдат прадэманструе, што гэтая частка палітычнага спектру на выбарах таксама прадстаўлена.

Яшчэ адзін суразмоўца падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, што з'яўленне такой фігуры ў цэлым правільнае для кампаніі: «Чым больш выбары абмяркоўваюцца, тым вышэйшая яўка». А нязначная колькасць галасоў, пададзеных за кандыдатуру ад лібералаў, толькі падкрэсліць падтрымку палітыкі дзейнага прэзідэнта.

Ёсць яшчэ адзін важны момант вылучэння Венядзіктава. Як вядома, ён мае статут «іншаагента». Ніхто не пагодзіцца фінансаваць ягоную кампанію. Таму, як сказаў суразмоўца выдання, гэты статус можа быць з журналіста зняты.

«Ведамасці» адзначаюць, што на іх пытанне аб удзеле ў будучых выбарах Венядзіктаў адзначыў, што да яго ніхто не звяртаўся з гэтай нагоды.

«Гэта па-за маімі інтарэсамі. Палітыка — справа калектыўная, і гэта не па мне. У мяне не было і няма жадання ўдзельнічаць [у кампаніі]. Ніхто з тых, хто мяне ведае, мне такога не прапануе, а тыя, хто мяне не ведае і прапануе, атрымаюць маю адмову», — цытуе выданне словы былога галоўнага рэдактара «Рэха Масквы».

Адна з крыніц выдання звяртае ўвагу, што размова ішла аб статусным кандыдаце «тыпу Венядзіктава», таму напэўна ёсць і іншыя патэнцыйныя кандыдатуры.

У той жа час, пакуль асноўны сцэнарый выбарчай кампаніі, якая стартуе ў снежні, выглядае хутчэй інэрцыйным. Суразмоўцы выдання сярод магчымых кандыдатур называюць Генадзя Зюганава (КПРФ), Леаніда Слуцкага (ЛДПР) і Аляксея Нячаева («Новыя людзі»).

У прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе псеўдакандыдатам ад «лібералаў» ішла Ксенія Сабчак, якая ў выніку «набрала» 1,68% галасоў.

Рэальна апазіцыйны лідар, антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны, адбывае 19-гадовы тэрмін турэмнага зняволення. Раней ён ледзь выжыў пасля атручэння.

У той жа час псеўдаапазіцыйныя, падкантрольныя Крамлю партыі, такія, як Камуністычная, Ліберальна-дэмакратычная, «Справядлівая Расія» і «Новыя людзі», засядаюць у Думе і ўдзельнічаюць у выбарах у якасці спарынг-партнёраў кандыдатаў ад «Адзінай Расіі».

Чытайце яшчэ:

Рэдактар «Эхо Москвы»: Расійскія кіраўнікі ставяцца да Беларусі як да Крыма. Калі ўпадзе ў рукі — тады і возьмем

Брэнд «Эхо Москвы» можа перайсці дзяржаве. Заяўку на таварны знак падала «Россия сегодня»

Расійскія апазіцыянеры прасілі ЕС зняць санкцыі з уласнікаў «Альфа-груп». Дакументы зліў Венядзіктаў

Каментары11

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.09.2023
    гага, ну можа якіх дурных гэта і можа пераканаць))
  • Янка
    19.09.2023
    Незразумела, навошта пуціну ня цалкам стэрільны спойлер ва ўмовах, калі ў ГД у 2021 не пусцілі нікога нават з часткова альтэрнатыўнымі поглядамі. Тады Веня ўзамен на захаванне Рэха Масквы быў прызначаны адбяляць махлярскае электроннае галасаванне, якое перавярнула з ног на галаву вынікі галасавання ў Маскве, але аргументы Вені кшталту "не пойман - не вор" з мацнейшай нацяжкай яшчэ нейк маглі прэтэндаваць на аб'ектыўнасць. З тых часоў Рэха ўсё роўна зачынілі. Калі выказаць здагадку, што Веня пойдзе на выбары - то цяжка ўявіць як ён будзе адказваць на пытанні пра вайну незалежным (імаверней за ўсё заходнім) журналістам.
  • Типок Вагнерок
    19.09.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць