Грамадства1313

«Нікол Пашынян проста зрабіў подласць». Прапагандысты адрэагавалі на сустрэчу Ціханоўскай і прэмʼера Арменіі

Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам. Фота сустрэчы апублікавала прэс-служба Ціханоўскай.

5 кастрычніка падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Галоўны рэдактар газеты «Мінскі курʼер» Кірыл Казакоў адрэагаваў на размову Пашыняна з Ціханоўскай.

— Прэзідэнт Арменіі, якая ўваходзіць у СНД, якая ўваходзіць у ЕўрАзЭС, якая ўваходзіць у АДКБ, сустракаецца з чалавекам, які спрабаваў зладзіць путч у нашай краіне (так прапаганда называе мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі Лукашэнкам выбараў у 2020 годзе — НН), зрынуць законную ўладу — чалавека, які падтрымліваў армянскі народ ва ўсіх адносінах з моманту пачатку канфлікту. Нікол Пашынян проста зрабіў подласць, — сказаў Казакоў.

Гэтая сустрэча важная тым, што Арменія ўваходзіць у прарасійскую Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і яе кіраўніцтва ў 2020 годзе ў пытаннях міжнароднай палітыкі ў СНД ішло ў фарватары Крамля.

Нікол Пашынян быў адным з першых, хто ў жніўні 2020 года павіншаваў Лукашэнку з «перамогай» на сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбарах.

Але ў сувязі з тым, што Расія і АДКБ адмовіліся нечым дапамагаць Арменіі ў сітуацыі, калі Азербайджан вырашыў развязаць даўні тэрытарыяльны канфлікт у Нагорным Карабаху сілавымі метадамі, адбываецца фактычна сыход Арменіі з расійскай сферы ўплыву. І гэта сустрэча — адзін з сімвалічных яго індыкатараў.

У Гранадзе Пашынян сустрэўся таксама з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Каментары13

  • Excess
    08.10.2023
    Пашинян с большим удовольствием пожал руку Светлане Тихановской, а Луке руку врят ли уже пожмет. Скоро Армения вступит в соглашение с МУС и будет рада принять ордер на арест не только путина, но и его шпица, который не устовая лижет московские сапоги и власовский триколор.
  • Will
    08.10.2023
    Лукашэнка не сябр Азербайджана і не сябра Арменіі. Лукашэнка даваў Азербайджану зброю толькі дзеля таго каб нагадзіць Арменіі бо аб гэтым яго прасіў ягоны гаспадар Пуцін. Лукашэнка не сябр Азербайджана і Арменіі і вось чаму. Лукашэнка ненавідзіць мову свайго народа, ненавідзіць нацыянальныя сімвалы, лабзае савецкую сімволіку акупантаў. Азербайджан як і Арменія шануе свае нацыянальныя сімвалы, сваю мову і сваіх нацыянальных героеў.
    Ураджэнец Беларусі Мацей Аляксандравіч Сулькевіч (1865—1920) — нацыянальны герой Азербайджана, а у Лукашэнкі гэта вораг, як і ўсе іншыя дзеячы якія змагаліся за незалежнасць сваёй краіны ад клятай Масковіі. Сцяг татараў у Беларусі лукашысты лічаць "экстрэмістскім", а народ Беларусі шануе сцяг беларускіх татар, як і свой нацыянальны сцяг. Лука вораг Беларусі, вораг Азербайджана, як і вораг Арменіі і ўсіх суседзяў. Лука - гаўляйтар Масковіі і манкурт які не ведае ні свайго роду, ні гісторыі свайго народу, які прымае выключна тое што кажа яму масква і які ліжа маскоўскія боты і уласаўскі трыкалор.
  • Паланэз падчас Грозы
    08.10.2023
    Трэба меркаваць, зброю Азербайджану супраць саюзніка Арменіі лукашысты пастаўлялі ў імя міру ва ўсім свеце.

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць