Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Лукашэнкава Матрыца

У Байнэце з’явіўся праект здушэння гэтага самага Байнэту. Найпершая асацыяцыя: хутка выбары. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

У Байнэце з’явіўся праект здушэння гэтага самага Байнэту. Найпершая асацыяцыя: хутка выбары.

Дакумент, аформлены як праект прэзідэнцкага ўказу, мала падобны на фальшыўку. Ва ўсякім разе, намеснік кіраўніка БАЖ юрыст Андрэй Бастунец кажа, што «складзена з веданнем справы».

Нават калі ўявіць сабе, што гэта містыфікацыя, то яна дзівосным чынам супадае з даўнімі намерамі тутэйшага чынавенства. Вялікія шышкі і дробныя сошкі не аднойчы публічна абураліся сеціўнай вольніцай ды славілі досвед кітайскіх таварышаў. Апафеозам стала фраза самога Лукашэнкі: «Анархію ў інтэрнэце час спыняць!».

Магчыма, гэты ўкід ёсць зандажом. Калі рэакцыя інтэрнэт-супольнасці, Захаду будзе надта хваравітай, могуць падшліфаваць пэўныя моманты. Бо там вагароў, як звычайна, з вялікім запасам.

Увогуле ж,

тое, што падобнае рашэнне высокага начальства можа неўзабаве пабачыць свет, эксперты лічаць надзвычай імаверным.

Дзіва не гэты праект, а тое, што Сеціва ў нашай краіне не ўзялі на цугундар дасюль.

Друкаваную прэсу даўно прыціснулі, а вось тэхналагічную рэвалюцыю праспалі. А калі спахапіліся, асэнсавалі, што вольнае Сеціва становіцца сур’ёзнай небяспекай, то акурат пачалася адліга ў дачыненнях з Еўропай. Радок пра рэгістрацыю інтэрнэт-медый хоць і ўбілі ў новы закон аб СМІ, але да пары да часу замарозілі.

Зараз, мусіць, той час настае. Наверсе без шуму і пылу распачалі рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў.

Медыйны эксперт Андрэй Бастунец адзначае комплексны характар наступу на Сеціва. Новы парадак можа закрануць і правайдэраў (адказнасць за непрыманне захадаў што да перасячэння распаўсюду «шкоднай» інфармацыі), і журналістаў (рэгістрацыя інтэрнэт-СМІ з усім букетам наступстваў), і шараговых карыстальнікаў (іх належыць ідэнтыфікаваць, прычым нават у інтэрнэт-кавярнях).

«Гэта рэч мацнейшая, чым „Фаўст“ Гётэ!» — вобразна пракаментаваў меркаваныя навэлы іншы юрыст, які пажадаў застацца неназваным.

Палітычныя вушы так і тырчаць з дакумента. Натуральна, ніхто не напіша, што збіраюцца караць за крытыку высокіх асобаў, абуджэнне палітычнай актыўнасці. А вось падагнаць непажаданы кантэнт пад «экстрэмізм» — як двойчы два.
Памятаеце, як ціснулі пад гэтай маркай «ARCHE»?

На думку кіраўніка TUT.BY Юрыя Зісера, у выпадку з’яўлення такога ўказу адпаведныя органы атрымаюць магчымасць «проста адсякаць непажаданыя сайты». Натуральна, цалкам блакаваць доступ да іх з Беларусі не ўдасца.

«Будзе прыкладна як з „варожымі галасамі“ за савецкім часам, — кажа Юрый Зісер. — Глушылкі, канечне, перашкаджалі, але хто хацеў, усё адно слухаў. Так і тут: будуць хадзіць цераз проксі. Зрэшты, калі ўлічыць, што ў інтэрнэце шмат „чайнікаў“, то, канечне, падобныя перашкоды стануць сурёзным бар’ерам».

Уладзе і хочацца і колецца. Наўрад ці тут пойдуць на жорсткі варыянт фільтрацыі Сеціва, як у Кітаі або Іране. Усё ж нейкі мінімум прыстойнасці перад Еўропай трэба захаваць. Хаця пра гэта клапоцяцца ў апошнюю чаргу, калі гаворка ідзе пра захаванне ўлады.

Зрэшты, татальная «зачыстка» і не патрэбная. Беларускае аўтарытарнае ноў-хаў — гэта пунктавыя рэпрэсіі.

Разлік такі: напалохаем адказнасцю правайдэраў, пашыхтуем інтэрнэт-рэсурсы ў чаргу па ліцэнзіі, дамо пару папярэджанняў зарэгістраваным сеціўным медыям, вылавім пару «экстрэмістаў» на форумах — і астатнія будуць сядзець як мыш пад мятлой.

Самацэнзура з яе ліпкім страхам — яшчэ страшнейшая, чым непаваротлівая, тупая казённая цэнзура.

Увогуле ж, калі дойдзе да такіх нарматыўных актаў, то інтэрнэт у нас не задушаць, а хутчэй прыдушаць. Як і бізнес, друкаваную прэсу, трэці сектар… Усё трымаць пад каўпаком і выбарачна даваць па галаве — такая тут стратэгія ва ўсіх сферах. Інтэрнэт з яго разгулам вербальнай вольніцы да пары да часу быў з гледзішча чыноўнікаў дзікай анамаліяй. А ўлада анамалій не любіць. Зараз унармуе ў сваім фірмавым стылі.

Ну і, натуральна, віртуальную «крамолу» асабліва імпэтна будуць глушыць на піку выбарчых кампаній, у дзень падліку галасоў: каб не было новай Плошчы.

Гэта галоўнае, што палохае ўладу: тое, што віртуальны пратэст некалі можа стаць вулічным. Што людзі выйдуць з Матрыцы.

Аляксандр Класкоўскі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп5

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць