Моды11

Пяць распаўсюджаных памылак пры выбары абутку на халодны сезон

Да выбару гардэроба на халодны сезон варта падыходзіць асабліва адказна: калі летам промахі амаль не адчувальныя, у халодную пару няўдалыя адзенне і абутак могуць каштаваць здароўя. Як знайсці ідэальныя чаравікі, якія будуць саграваць?

Пазбягайце гэтых памылак і камфорт вам забяспечаны.

Раніца — не час для шопінгу

Калі праз некаторы час вы прымяраеце свежанабытую пару і не разумееце, чаму яна раптам пачала вам падціскаць, задумайцеся, ці не раніцай праходзіў ваш шопінг. Памер ступні змяняецца на працягу сутак: у першай палове дня, пасля начнога адпачынку, яна меншая, а да вечара злёгку ацякае ад доўгай хады або сядзення. Таму выбіраць абутак лепш пасля абеду.

абутак
Фота: unsplash.com

Калі магчымасці адкласці шопінг няма, абавязкова захавайце чэк і прымерце пару па вяртанні дадому. У выпадку промаху з памерам — аднясіце боты назад у краму.

Абутак «памер у памер»

Яшчэ адна частая памылка — купляць восеньскія чаравікі «памер у памер». Абутак на халодны сезон павінен саграваць нагу, а для захавання цяпла неабходна паветра. Занадта шчыльны абутак яго выцесніць. Акрамя таго, цесныя боты парушаюць кровазварот, што таксама ўплывае на пачуццё холаду.

абутак
Фота: unsplash.com

Пры выбары цёплага абутку важна браць яго на паўпамера-памер больш. Улічвайце, што ў моцныя халады вам могуць спатрэбіцца цёплыя шкарпэткі — месца павінна заставацца і для іх.

Увага на падэшву

Калі на нагах няправільны абутак, мокрае лісце або галалёд могуць стаць сапраўдным выпрабаваннем. Не паслізнуцца дапамогуць чаравікі з рыфленай падэшвай ці падэшвай-пратэктарам. Не забывайце і аб цеплыні: каб мароз не дабраўся да вашых пятак, таўшчыня падэшвы павінна быць не меней за 1-1,5 сантыметра.

абутак
Фота: unsplash.com

Прычынай няўдалых падзенняў можа стаць і абцас. Памятайце, што асенне-зімовы абутак на ім не прадугледжвае доўгіх прагулак — перамяшчацца ў такім лепш на таксі. Але, калі вы не ўяўляеце жыцця без такога абутку, а замест таксі карыстаецеся грамадскі транспартам, аддайце перавагу ўстойлівым мадэлям з абцасам да 5 сантыметраў.

Для тых, хто любіць гарачэйшае

Штучны ўцяпляльнік выдатна спраўляецца з тэмпературай да +3, але з ніжэйшай — дрэнна. Тым, каму важна трымаць ногі ў цяпле, варта звярнуць увагу на ўцяпляльнікі з натуральнага футра. Рэкардсменам па ўтрыманні цяпла з'яўляецца аўчына: паветраная праслойка паміж варсінкамі падтрымлівае патрэбную тэмпературу і не дае нагам змакаць.

Дарэчы, авечай вусцілкай можна апгрэйдзіць і дэмісезонны абутак. Галоўнае — не забываць час ад часу яе даставаць і добранька прасушваць.

Не толькі скура

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць атрымліваць скурзам, які па якасці ні ў чым не саступае натуральнай скуры. Хоць і каштуюць такія мадэлі не танна, затое маюць некалькі пераваг перад звычайным скураным абуткам. Напрыклад, скурзам не так пакутуе ад соляў і хімікатаў, якімі багата пасыпаюць вуліцы ў снежны час.

абутак
Фота: unsplash.com

Спадабалася пара з якаснага скурзама? Паглядзіце, з чаго пашыты абутак знутры: да нагі павінны датыкацца натуральныя матэрыялы — скура, мех ці якасны тэкстыль. Калі ўсё добра — чаравікі смела можна купляць.

Дарэчы, беларускія вытворцы падрыхтавалі шмат цікавых мадэляў для гэтай восені. Прапануем паглядзець на самыя стыльныя з іх.

Каментары1

  • Папараць
    26.10.2023
    Самым лепшым варыянтам для тых, каму шкада жывёлу, i тых, хто жадае забыцца, што ён у абутку uвогуле, раю зьвярнуць увагу на абутак, дзе адным са слаёu будзе мембрана Gore tex. Шмат вытворцаu гарадс/цкога абутку з ёй працуюць ужо гадоu 10, не гаворачы пра вытворцаu турыстычнага i спартыuнага абутку.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць