Грамадства44

Гадзіннікі Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну з другой спробы

Аўкцыёны па продажы дзвюх мадэляў гадзіннікаў экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты і экс-банкіра адбыліся 26 кастрычніка. На кожны з іх зарэгістраваліся па чатыры ўдзельнікі, піша «Люстэрка».

Прадавалі гадзіннікі Vacheron Constantin і Patek Philippe, абедзве мадэлі мінулы раз не былі прададзеныя.

Гадзіннік Vacheron Constantin, які прадаецца на аўкцыёне. Фота: e-auction.by

На першую мадэль была прызначаная стартавая цана спачатку 39 400 рублёў, потым яе знізілі да 31 520 рублёў. У выніку лот прадалі за 48 829 рублёў 60 капеек.

Мадэль Patek Philippe была самай дарагой сярод прадаваных гадзіннікаў Бабарыкі. Пачатковы кошт быў 47 500 рублёў, пасля яго знізілі да 38 000 рублёў, а на таргах прадалі за 52 560 рублёў.

Мадэль гадзінніка Patek Philippe. Фота: e-auction.by

Маёмасць Віктара Бабарыкі пачалі прадаваць у 2021 годзе. З малатка пайшоў арыштаваны аўтамабіль Ford Fiesta. Таксама выстаўлялі на таргі аптычны прыцэл, які належыць палітыку, і долі ў статутным капітале трох кампаній — «Прыватлізінг», «Прававы дыялог» і «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі». У гэтым верасні прадалі сем наручных хранометраў экс-банкіра.

***

Экс-старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка 12 мая 2020 года заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Ён сабраў рэкордную колькасць подпісаў — 440 тысяч, аднак ён і яго сын Эдуард, які ўзначаліў перадвыбарчы штаб, былі затрыманыя 18 чэрвеня 2020 года, калі везлі подпісы ў ЦВК. Зразумела, што да выбараў Бабарыку не дапусцілі.

6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд асудзіў Віктара Бабарыку на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай, а таксама ў здзяйсненні фінансавых аперацый са сродкамі, атрыманымі загадзя злачынным шляхам (справа Белгазпрамбанка). Ён на судзе віны не прызнаў. Пакаранне адбывае ў наваполацкай калоніі.

Ужо роўна паўгода, з 27 красавіка, пра Віктара Бабарыку нічога не вядома. Тады з'явілася інфармацыя пра тое, што ён у ноч на 25 красавіка быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Наваполацка нібыта са слядамі збіцця і з пнеўматораксам. Раніцай 27 красавіка блізкім палітыка ўдалося пацвердзіць факт яго шпіталізацыі ў хірургічнае аддзяленне. Аднак больш нічога пра яго не вядома.

Каментары4

  • Віктар
    27.10.2023
    А ці ёсць сумленне?
  • Mar
    27.10.2023
    Как падальщики все растащили.
  • Питон
    28.10.2023
    ну вот накинулись.. возможно кто-то из купивших вернет имущество законному владельцу после

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць