Свет22

«Правільныя выканаўцы з правільным пасылам». Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі ў рэгіёнах пройдуць канцэрты праўладных зорак

Яны павінны пераканаць жыхароў, што ў Расіі «ўсё стабільна».

Шаман стаў адной з галоўных праўладных расійскіх зорак. Фота з яго інстаграма

Палітычны блок Адміністрацыі прэзідэнта Расіі мае намер арганізаваць у рэгіёнах канцэрты лаяльных да расійскай улады зорак. Пра гэта «Медузе» распавялі дзве крыніцы, блізкія да Крамля.

Паводле іх слоў, неафіцыйна турнэ стане часткай перадвыбарнай кампаніі Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года, аднак, хутчэй за ўсё, не будзе аб'яднана агульным брэндам у духу «Галасуй або прайграеш» (пад ім праходзіў знакаміты музычны тур у падтрымку Барыса Ельцына на выбарах 1996 года). Удзел самога Пуціна ў рэгіянальных мерапрыемствах не плануецца.

«Гэта падтрыманне патрыятызму, ну а значыць, і рэйтынгу прэзідэнта. [Будуць выступаць] правільныя выканаўцы з правільным патрыятычным пасылам. Ва Уладзіміра Пуціна пасыл такі ж, гэта як бы яго каманда. Яна кажа — падтрымліваеш Расію, значыць падтрымліваеш прэзідэнта. Плюс сігнал [жыхарам рэгіёнаў]: вас не забываюць, да вас адпраўляюць культбрыгады», — патлумачыла крыніца «Медузы», блізкая да АП.

Паводле слоў іншага суразмоўцы, блізкага да Крамля, цяпер АП вядзе перамовы «з усімі, хто лаяльны і хоць неяк варушыцца: поп-, рок-зоркі, дзяржаўныя тэатры». У якасці прыкладу ён прывёў пастаянных удзельнікаў праўладных канцэртаў — Грыгорыя Лепса, Шамана, групу «Любэ» і Паліну Гагарыну. Летась Крэмль ужо ладзіў такі тур праўладных расійскіх зорак — у падтрымку вайны, пад назвай «Za Расію». Ён абышоўся прыкладна ў 100 мільёнаў рублёў (1,2 млн даляраў), канцэрты адбыліся ў 31 горадзе.

Курыруе арганізацыю канцэртаў Упраўленне Крамля па грамадскіх праектах на чале з Сяргеем Новікавым — паплечнікам намесніка кіраўніка АП Сяргея Кірыенкі. Суразмоўцы «Медузы» называюць Новікава «галоўным цэнзарам кіно, тэатра і музыкі» і кажуць, што менавіта ў яго ўпраўленні цяпер прымаюцца ключавыя рашэнні наконт культурнай палітыкі.

Акрамя таго, як паведамляў РБК, Крэмль ужо пачаў рыхтаваць спіс «давераных асоб» Пуціна да выбараў 2024 года. Па словах дзвюх крыніц «Медузы», блізкіх да АП, у яго таксама павінны ўвайсці артысты, якія паедуць з» патрыятычнымі» гастролямі па расійскіх рэгіёнах.

У цэлым палітычны блок АП плануе ператварыць чарговае абранне Пуціна ў «чараду святаў» — напрыклад, фонам для кампаніі стане Усерасійскі конкурс «Гэта ў нас сямейнае», у якім расейцы могуць выйграць кватэру ці падарожжа па краіне. Ён, як і гастролі праўладных зорак, па задумцы Крамля, павінен «павысіць сацыяльны аптымізм» і паказаць, што ў краіне, нягледзячы на вайну, «усё стабільна і нармальна».

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Расіі ў сакавіку 2024 года. Пуцін фактычна кіруе Расіяй з 2000 года (у 2008—2012 гадах прэзідэнтам быў Дзмітрый Мядзведзеў).

Каментары2

  • гага гагарин
    02.11.2023
    дронов похож на уточку а с дредами вообще на чужого
  • Вероятный
    02.11.2023
    И ведь руzzкие это проглотят и попросят добавки! А хорошие руzzкие будут их всеми силами отмазывать!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць