Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з прэм'ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам.

«Рады бачыць пасланца Вострава свабоды ў Беларусі. Казаць нешта пра беларуска-кубінскія адносіны, характарызаваць іх, я думаю, няма ніякай неабходнасці: мы заўсёды падтрымлівалі з вамі самыя цёплыя і сяброўскія адносіны. Вы павінны ведаць, што і надалей мы будзем прытрымлівацца гэтых жа падыходаў», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён заявіў, што нязменным было і застаецца тое, як Беларусь будзе выбудоўваць нашы адносіны з Лацінскай Амерыкай.
«І, натуральна, кропкамі апоры будуць заўсёды служыць Куба, Венесуэла, Нікарагуа ў першую чаргу. Ваш візіт мы разглядаем менавіта ў гэтай плоскасці. Мы вельмі разлічваем, што значна дадамо ў нашых гандлёва-эканамічных адносінах. Гэта ж не справа, што ў нас гандлёвы абарот ледзь перавальвае за 10 мільёнаў даляраў».
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары
Тое ж самае тычыццца ультралевых папулісцкіх дыктатур Нікарагуа і Венесуэлы.