Грамадства4242

«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла

Сёння ў Гомелі адзначалі 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адным з самых масавых мерапрыемстваў стала раздача салдацкай кашы: чарга па яе расцягнулася на сотні метраў.

Скрыншот відэа ў тыктоку galuny3003

Жанчына пад нікам galuny3003 апублікавала ў тыктоку відэа горада на Сожам, на якім бачна, як шмат людзей стаіць у чарзе для таго, каб атрымаць бясплатную кашу. «Паглядзіце, якая кіламетровая чарга стаіць па кашу, − каментуе жанчына за кадрам і, здаецца, захапляецца гэтым. — Я таксама заняла чаргу хаця б для таго, каб зняць усё гэта. Так, цяжкія гады. Вось там у хвосціку мая чарга».

Бачна, што ў чарзе шмат пенсіянераў, а таксама людзей з маленькімі дзецьмі. Некаторыя жанчыны чакаюць кашу з дзіцячымі вазочкамі. Блогерка ідзе 23 секунды і за гэты час не паспявае паказаць чаргу цалкам: але зразумела, што яна расцягнулася на сотні метраў.

@galuny3003 #гомельскаяобласть✌️ #беларусь #беларусь #жлобин♥️ #гомельтут #жлобин_беларусь #беларусь #беларусь ♬ оригинальный звук - Галинка

У наступным відэа гамяльчанка абуралася тым, што пярлоўкі на ўсіх не хапіла: «Арганізатары, тыя, хто раскладваў кашу, яны што, не бачылі, што чарга доўгая, а каша ўжо заканчваецца?! Яны ж маглі сказаць, каб людзі не займалі чаргу. Перад намі заставалася літаральна тры чалавекі, і ўсё скончылася. Вельмі засмуціліся многія дзеці. Проста стаялі і плакалі».

@galuny3003 #беларусь #беларусь #жлобин_беларусь #гомельтут #гомельскаяобласть✌️ #гомель #беларусь ♬ оригинальный звук - Галинка

Жанчына таксама раскрытыкавала некаторых бацькоў, якія, на яе думку, няправільна адрэагавалі на сітуацыю: «Не тлумачаць многія бацькі, што такое Вялікая Айчынная вайна і кошт гэтай кашы. Я чула такую рэпліку: «Вось, такая кіламетровая чарга стаіць за пярлоўкай. Пярлоўка што, у краме скончылася?» Гэта адказала мама свайму сыну, які ішоў і сказаў, што таксама хоча гэтую кашу. Дык вось, дарослыя, няўжо вы не разумееце кошт гэтай кашы? Рэч жа не ў пярлоўцы зусім. Гэта ж сімвал іншага. Навошта вы ўвогуле прыйшлі на гэтае мерапрыемства, калі вы не разумееце сутнасці гэтага ўсяго?»

Каментары42

  • ром
    26.11.2023
    Оппозиции взять на вооружение кашу на какой там 2030 год..
  • спасіба, Сьвета, за па-беду
    26.11.2023
    ну. а ка-жуць санкцыі не дзействуюць. дзеці галодныя плачуць во
  • Былы
    26.11.2023
    Зузім з глузду з'ехалі, "шрапнелью 16" жыхароў частавалі, хацяб  грэчку зварылі ды тушонкі дабавілі. Мы такую страву ў войску есць не хацелі, тьм больш што да яе дабаўлялі "мяса белага мядзведзя", бо сапраўднае мяса прапаршчыкі раскрадалі таму што ў краіне саветаў мяса было дэфіцытам, як і грэчка.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць