Усяго патроху33

Да 200 рублёў за 15 хвілін. Колькі каштуе віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі 

Паглядзелі, за якія грошы Дзед Мароз і Снягурка гатовыя павіншаваць вас і вашых дзетак з Новым годам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty images

Экспрэс-віншаванне на 5-10 хвілін і гадзінная праграма

Атрымаць віншаванні ад Дзеда Мароза ў Мінску можна па стаўцы ад 50 рублёў. За такія грошы можна разлічваць на экспрэс-віншаванне дзіцяці працягласцю 5-10 хвілін. Калі Дзед Мароз будзе не адзін, а разам са Снягуркай, то трэба будзе даплаціць яшчэ 5-10 рублёў. Але калі вы жывяце ў Мінскім раёне, то за візіт Дзеда Мароза трэба будзе заплаціць ад 90 рублёў.

Віншаванне з забаўляльнай праграмай на 15-20 хвілін каштуе ад 65-70 рублёў. Агучаныя цэны актуальныя да 20 чыслаў снежня. З набліжэннем Новага года тарыф расце. Напрыклад, 30 снежня за самае таннае віншаванне давядзецца выкласці ўжо ад 75-90 рублёў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty images

Пікавыя цэны на паслугі ад Дзеда Мароза і Снягуркі прыходзяцца на 31 снежня і 1 студзеня.

Даражэй за ўсё абыдзецца візіт у навагоднюю ноч. За некалькі гадзін да бою курантаў экспрэс-віншаванне ад Дзеда Мароза каштуе ад 165 рублёў, а за 15-20-хвіліннае віншаванне ў пары са Снягуркай трэба будзе заплаціць ад 200 рублёў.

Віншаванне з 30-хвіліннай праграмай каштуе ад 300 рублёў. Але ёсць і куды больш дарагія прапановы.

Так, напрыклад, адно з агенцтваў прапануе навагодняе віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі з забаўляльнай праграмай на 45-60 хвілін і фотаздымкамі на памяць па тарыфе ад 250 рублёў, калі замаўляць віншаванні да 24 снежня.

З 21-й гадзіны 31 снежня пачынае дзейнічаць максімальны тарыф. Гадзінная віншавальная праграма абыдзецца ў 550 рублёў.

Пачынаючы з 2-3 студзеня цэны вяртаюцца на базавы ўзровень.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty images/Elena Popova

30-хвілінны візіт Дзеда Мароза і Снягуркі ў дзіцячы садочак або школу каштуе ад 180 рублёў. 

Дзед Мароз для дарослых

Запрасіць Дзеда Мароза ў офіс можна па цэнах ад 150 рублёў за 30 хвілін, калі дзед будзе з «унучкай», то 200. Праграма на гадзіну каштуе 200-250 рублёў адпаведна. Прыблізна па такіх жа тарыфах ён можа завітаць на карпаратыў у кафэ або рэстаран. 

За правядзенне навагодняга карпаратыву працягласцю 6 гадзін адно са сталічных агенцтваў бярэ 1000 рублёў. Артысты прыедуць з праграмай і ўласнай апаратурай.



Каментары3

  • марго
    09.12.2023
    жонка Макея Снягуркай будзе?
  • Влад
    10.12.2023
    Богато живут белорусы раз столько платят!
  • Іван зусім-Дурань
    10.12.2023
    Цікава, ці ўмеюць гэныя сьнягуркі і іхнія дзяды віншаваць па-нашаму і ці бяруць за гэта дадатковую аплату, як за выкарыстанне замежнай мовы.

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць