Спорт

Японскі гулец падпісаў рэкордны кантракт у гісторыі спорту. Ён большы за кантракты Месі ці Мбапэ

Гэта не футбол, не баскетбол і нават не амерыканскі футбол.

Фота: mlb.com

Японскі легіянер-бейсбаліст Сёхей Ахтані пераходзіць з «Лос-Анджэлес Энджэлс» у «Лос-Анджэлес Доджэрс». Ён заключыў рэкордны 10-гадовы кантракт на 700 мільёнаў даляраў, паведамляе сайт лігі.

«Усім прыхільнікам Доджэрс я абяцаю заўсёды рабіць тое, што лепш для каманды, і заўсёды працягваць выкладвацца цалкам, каб быць лепшай версіяй сябе», — напісаў Ахтані ў суботу ў Instagram.

«Да апошняга дня сваёй гульнявой кар'еры я хачу працягваць імкнуцца наперад не толькі для «Доджэрс», але і для ўсяго бейсбольнага свету», — дадаў ён.

«Гэта ўнікальны, гістарычны кантракт для ўнікальнага, гістарычнага гульца», — гаворыцца ў заяве ягонага агента Нэза Балела.

Кантракт Ахтані з'яўляецца найбуйнейшым у сусветнай спартыўнай гісторыі, перасягнуўшы кантракт Ліянэля Месі з «Барселонай» на 674 мільёны даляраў у сезоне 2017/21. А таксама перавышае кантракт прыкладна на 679 мільёнаў даляраў, якія зарабіў бы Кіліян Мбапэ, калі б вырашыў застацца ў ПСЖ да 2025 года, але, відаць, пяройдзе ў «Рэал».

Што да паўночнаамерыканскіх камандных відаў спорту, то кантракт пераўзыходзіць 10-гадовае падаўжэнне кантракта гульца ў амерыканскі футбол Патрыка Махомеса, які перайшоў улетку 2020 года ў «Канзас-Сіці Чыфс» за 477 мільёнаў даляраў.

У бейсболе кантракт Сёхея Ахтані пераўзыходзіць цяпер ужо кантракт былога таварыша па камандзе Майка Траута, які пагадзіўся на 12-гадовае падаўжэнне кантракта з «Энджелз» на 426,5 мільёна даляраў у 2019 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць