Вайна77

Расійскі вайсковец згубіў у начным клубе Мазыра картку і праз гэта выдаў сваю ракетную часць

У мазырскай суполцы, у якой змяшчаюцца аб'явы пра страту рэчаў, 27 снежня з'явілася аб'ява пра згубленую банкаўскую картку расійскага вайскоўца. На яе звярнуў увагу «Флагшток» і высветліў, дзе гэты вайсковец служыць.

Сэлфі Данііла Кабакова з ягонай асабістай старонкі ў «Вконтакте»

Аб'яву апублікаваў расійскі вайсковец — 19-гадовы Данііл Кабакоў. Картку ён згубіў у «намбіку» (начны клуб NumberOne у цэнтры Мазыра).

Пасля страты карткі Кабакоў заўважыў, што з яе сталі спісвацца сродкі, таму ў аб'яве ён прыгразіў таму, хто яе знайшоў:«…Аддай карту па-добраму, ці знойдзем самі».

Нарадзіўся Кабакоў у Алапаеўску — дэпрэсіўным горадзе Свярдлоўскай вобласці Расіі. У апісанні свайго профілю ён пакінуў сапраўднае імя і прозвішча. А акрамя таго, пазначыў і нумар падраздзялення, у якім служыць: вайсковая часць № 31458.

Гэта ўмоўная назва 1530-га зенітнага ракетнага палка, размешчанага ў Камсамольску-на-Амуры (Хабараўскі край Расіі). Таксама Кабакоў пазначыў і час сваёй службы: 2023-2025 гады.

Усе гэтыя даныя верыфікуюцца пры дапамозе кадра з відэа Кабакова.

На відэароліку з тыктоку, які Кабакоў зняў паўгода таму, ён у вайсковай форме радавога з імянным патчам на фоне лагатыпа, які нагадвае лагатып 11-й Чырванасцяжнай арміі ВПС і СПА РФ (да яе адносіцца ВЧ 31458, якая знаходзіцца ў Камсамольску-на-Амуры). Па даных з адкрытых крыніц, на ўзбраенні гэтага палка знаходзяцца ракетныя комплексы С-400 і Панцыр-С1.

Знаходжанне расійскага салдата ў Беларусі можна звязаць з дыслакацыяй расійскага вайсковага кантынгенту ў Мазырскім раёне. Расійскія вайскоўцы з'явіліся на аэрадроме Бокаў перад пачаткам уварвання Расіі ва Украіну зімой 2022 года. Першапачаткова на аэрадроме базаваліся расійскія верталёты, а пасля правалу наступлення на поўначы Украіны аэрадром занялі ракетчыкі.

Жыхары Мазырскага раёна неаднаразова фіксавалі пускі ракет з Мазырскага раёна: як баявыя ў першы год уварвання, так і ракеты СПА. 

Каментары7

  • Ёлупень
    29.12.2023
    А табе знайду, дусту ў дупу. Саўсем ахрынелі, куды апшчэственасьць смотрыт?
  • Янка
    29.12.2023
    Гэта ж як і каго яно збіраецца знайсці? Калі нават замест таго, каб проста заблакаваць страчаную картку, яно "спаліла" сваю вайсковую частку, якая біла ракетамі з Беларусі па Ўкраіне. У любым выпадку ГУР МА Украіны вельмі ўдзячны сабжу і OSINT-раследвальнікам за каштоўную інфармацыю.
  • Знойдзе сабе яшчэ
    29.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць