Грамадства88

Лукашэнка папярэдзіў, што ў гэтым годзе зноў будзе асабліва цяжка, і прызнаўся, што хоча надалей захаваць уладу

Прызначаючы Юрыя Чабатара на пасаду міністра эканомікі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што хацеў бы бачыць актыўную ролю міністэрства, бо «год у нас асаблівы», то-бок год да прэзідэнцкіх выбараў.

«Будзем гаварыць сумленна і шчыра, каб нас да чарговых прэзідэнцкіх выбараў праз год не папракалі, што мы там недзе юлілі-круцілі, няпраўду казалі і ўвогуле ўлада «наша ні да чаго не прыдатная, як цяпер ужо пачынаюць гэта раскручваць», — сказаў Лукашэнка.

А ў аснове ўсяго, дадаў ён, ляжыць эканоміка.

«Лёгка не будзе. Будзе цяжка, асабліва сёлета, — папярэдзіў Лукашэнка. — Не таму, што цяперашні прэзідэнт хоча быць і далей прэзідэнтам. Не таму, што нехта чагосьці хоча…» — пачаў ён, але так і не давёў да канца думку, чаму ж менавіта гэты год будзе асабліва цяжкім.

Лукашэнка папярэдзіў Чабатара, што ў аснове працы таго павінна ляжаць праўда. «Ніякага перабольшвання. Рана ці позна я гэта заўважу. У мяне дастаткова для гэтага рычагоў. Таму ні ў якім разе не хлусіць. Усё як ёсць. Таму што калі вы, мякка кажучы, недакладную інфармацыю будзеце даваць мне, значыць, будуць няправільныя кіраўнічыя рашэнні», — сказаў Лукашэнка.

Прызначаючы старшыню Маладзечанскага райвыканкама, Лукашэнка папярэдзіў таго таксама, што чакае вынікаў. 

«Калі вы прымаеце гэту пасаду, памрыце, але павінен быць вынік», — натхніў Лукашэнка.

Прызначаючы паслом у Індыі Міхаіла Касько, Лукашэнка намякнуў, што той можа вярнуцца дадому за краты. Да гэтага часу Касько займаў пасаду старшыні канцэрна Беллеспаперапрам.

«Міхаіл Міхайлавіч, што датычыцца вас, я пагадзіўся на прызначэнне. Але ў мяне, вядома, будуць прэтэнзіі да вас. Вы ведаеце, у якім стане сёння вашае міністэрства фактычна, і мне вельмі не хацелася б, каб мае падазрэнні ў тым, што вас хочуць проста ціхенька зрушыць на нейкую іншую пасаду, каб гэта пацвердзілася ў будучыні, — сказаў Лукашэнка. І дадаў: — Уратуй вас бог думаць, што гэта для вас адпачынак ці вы сышлі кудысьці ўбок».

Каментары8

  • даведка
    04.01.2024
    Я понял, что год будет тяжёлым, по новогоднему обращению, где у Лукашенко были синие пальцы и жёлтое лицо.
  • Бодипозитив
    04.01.2024
    Его коленкам будет особенно тяжело тоскать его разжиревшее тело в этом году.
  • Rural
    04.01.2024
    Лукашэнка перадаў ўсім, што пакуль ён і ягоная сямейка трымаецца за ўладу - будзе галеча, не будзе ні эканомікі, ні спорту, нічога, і толькі маскоўскія гаспадары будуць па-гаспадарску сябе паводзіць у краіне, топчучы могілкі нашых продкаў, знішчаючы нашу культуру, называючы наш народ быдлам, які не мае права і людзімі звацца, ды выкарыстоўваць нашу тэрыторыю ў агрэсіі супраць суседзяў, ператвараючы лукашэнку ў губернатара галечы і цемры "рускага міру" ўзроўня Абхазіі і АРДЛО, без перспектыў развіцця і добрага жыцця.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць