Свет11

Акцёр Крысціян Олівер разам з дзвюма малымі дочкамі трагічна загінуў на Карыбах

Трагедыя здарылася на Сэнт-Вінсэнце і Грэнадзінах учора днём.

Крысціян Олівер. Фота: інстаграм-старонка Крысціяна Олівера

Акцёр Крысціян Олівер, дзве яго маленькія дачкі і пілот загінулі пасля таго, як самалёт упаў у Карыбскае мора, піша CBSnews.

Каралеўская паліцыя Сэнт-Вінсэнта і Грэнадзінаў паведаміла, што 51-гадовы Олівер, які названы ў заяве сваім сапраўдным імем Крысціян Клеспер, і дочкі Мадзіта, 12 гадоў, і Анік, 10 гадоў, знаходзіліся на борце невялікага самалёта. Пілот быў ідэнтыфікаваны як мясцовы жыхар і ўладальнік самалёта Роберт Сакс. 

Прадстаўнікі Олівера таксама пацвердзілі яго смерць, паведаміўшы CBS News, што іх «думкі і малітвы з ім, дзвюма яго дочкамі і яго сям'ёй».

Паліцыя паведаміла, што самалёт упаў у мора прыкладна за мілю ад узбярэжжа вострава Нэвіс дзесьці пасля 12:00. Па словах уладаў, самалёт накіроўваўся ў Сэнт-Люсію, размешчаную прыкладна за 65 міляў, але праз некалькі імгненняў пасля ўзлёту ўпаў у акіян.

Крысціян Олівер нарадзіўся ў Германіі, пазней ён пераехаў у ЗША, дзе працаваў мадэллю і браў урокі акцёрскага майстэрства.

Атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролям у фільмах «Аперацыя «Валькірыя», «Грымучыя змеі» і «Хуткасны гоншчык». Ён таксама здымаўся ў серыялах «Спецатрад «Кобра», «Восьмае пачуццё», «Паралельныя сусветы» і «Інспектар Джордж Джэнтлі».

Крысціян апублікаваў 1 студзеня паведамленне пра тое, што ён і яго сям'я «Дзесьці ў раі».

Каментары1

  • Жвір
    06.01.2024
    Трагедыя, шкада дзяўчынак. Там гэта звычайны транспарт, лёгкаматорны самалёт, для пералётаў паміж выспамі. Даводзілася лётаць з Сэн Мартэн да Сінт-Эўстатыюсу і назад. Быў такі час, калі ўсё было пофік.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей28

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

Украіна праводзіць перамовы з Беларуссю адносна абмену Іны Кардаш6

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей28

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць