Ва ўзросце 84 гадоў памёр нямецкі мільярдэр і заснавальнік бізнэсу па вытворчасці акуляраў Fielmann Гюнтэр Фільман. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ягонай кампаніі.

Гюнтэр Фільман. Фота: Вікіпедыя
Гюнтэр Фільман адкрыў першую краму акуляраў у 1972 годзе. У 1994 годзе яго кампанія Fielmann Group AG выйшла на фондавую біржу.
У 2019 годзе заснавальнік кампаніі выйшаў са складу праўлення. З тых часоў бізнэсам кіруе ягоны сын Марк Фільман.
Па стане на 2021 год багацце Гюнтэра Фільмана ацэньвалі ў 5,8 млрд даляраў.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары