Грамадства

Памерла Ірына Ражко

1 студзеня 2024 года памерла вядомая майстрыха аўтарскай лялькі Ірына Ражко, паведамілі яе знаёмыя ў сацыяльных сетках. 

Ірына Ражко ў пачатку 1990-х скончыла Мірскае мастацка-рэстаўрацыйнае вучылішча, затым факультэт народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

З 2006 года была кіраўніцай Майстэрні аўтарскай лялькі. Таксама яна была выкладчыцай курсаў па вырабе аўтарскай лялькі, арганізоўвала і ўдзельнічала ў выставах «Балаганчык», «Запаветныя жаданні», «Прэм'ера», «Спадарыня Лялька», «Таямніцы чароўнага лесу», «Цёплыя тыдні», «Прынцэса на падушачцы», «Песня паўночных багоў», «Беларусь — краіна цмокаў» і інш.

Лялькі, створаныя Ірынай Ражко самастойна ці сумесна з іншымі майстрамі, знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Германіі, у музеі лялек у расійскім Санкт-Пецярбургу. Сярод іншага іх можна пабачыць у інтэр'еры нясвіжскай кавярні «Батлейка». Улюбёнымі вобразамі майстрыхі былі міфічныя: гномы, феі, грацыі, эльфы.

Каментары

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць