Усяго патроху

Самага старога сабаку ў свеце пазбавілі тытула. Ёсць трывалае падазрэнне, што ён нашмат маладзейшы

Раней пісалася, што ён памёр, пражыўшы 31 год, на восем гадоў перажыўшы іншага сабаку.

Бобі і яго гаспадар. Фота: Jorge Jeronimo / AP

Партугальскі сабака Бобі, самы стары сабака ў свеце, пазбаўлены звання да завяршэння расследавання. Сабака трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса ў лютым 2023 года — тады яму было 30 гадоў і 268 дзён. Ва ўзросце 31 года і 163 дзён Бобі памёр, піша Postimees.ee.

«Мы вырашылі часова прыпыніць прысваенне тытулаў «найстарэйшаму з сабак» — да таго часу, пакуль не апублікуем вынікі расследавання», — паведамілі ў Кнізе рэкордаў Гінеса.

Сумневы ў сапраўднасці рэкорду паўсталі з-за фатаграфій, нібыта зробленых у маладосці Бобі. На здымках у сабакі белыя лапы, а ў больш сталым узросце лапы чамусьці сталі карычневымі.

Бобі быў зарэгістраваны ў базе даных хатніх жывёл Партугаліі ў 2022 годзе, за паўтара года да сваёй смерці. Дату нараджэння пацвердзілі дзяржаўная база звестак хатніх жывёл і Нацыянальны саюз ветэрынараў. Гаспадар Бобі сцвярджаў, што сабака нарадзіўся ў 1992 годзе, але супрацоўнік базы звестак заявіў, што ў арганізацыі «няма даных, якія маглі б пацвердзіць або абвергнуць гэта сцвярджэнне».

Відавочна, прычынай рэкорду стала кепская праверка фактаў. З іншага боку, сістэма рэгістрацыі сабак, народжаных да 2008 года, стала абавязковай у Партугаліі толькі ў кастрычніку 2020 года.

Магчыма, Бобі сапраўды нарадзіўся ў 1992 годзе, але ў яго ўладальніка адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт.

Пасля расследавання Кнігі рэкордаў тытул найстарэйшага з цяперашніх сабак можа вярнуцца да Спайка, чыхуахуа з ЗША, які год таму трапіў у ганаровы спіс ва ўзросце 23 гадоў.

Аднак гаспадыні Спайка нядаўна паведамілі, што арганізацыя пераглядае метады праверкі рэкордаў узросту жывёл, таму ёй давядзецца пацвердзіць рэкорд у новага ветэрынара.

Да з'яўлення Бобі рэйтынг самых старых сабак за ўсю гісторыю ўзначальваў аўстралійскі пастуховы сабака Блю, які пражыў 29 гадоў 160 дзён і памёр у далёкім 1939 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 10

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 10

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць