Грамадства6464

Кіраўніца перадвыбарнага штаба Ціханоўскай набыла «Тэслу». У твітары пакупку ацанілі не ўсе

Марыя Мароз выклала гісторыю ў інстаграм, дзе пахвалілася купляй электрамабіля «Тэсла». Гэта выклікала шквал абмеркаванняў у твітары.

Праз што разгарэўся сыр-бор?

Былая начальніца перадвыбарнага штаба Святланы Ціханоўскай, Марыя Мароз разам з ёй з'ехала ў Літву ў жніўні 2020 года. Яна ўзначаліла фонд «Краіна для жыцця», але пасля сышла з палітыкі. Днямі жанчына выклала гісторыю ў інстаграм, дзе падзялілася радасцю ад куплі аўто — патрыманай Tesla Model 3.

Фота: скрыншот гісторый у інстаграм-акаўнце Марыі Мароз. Калаж «Наша Ніва»

«А яшчэ нас можна павіншаваць з доўгачаканай пакупкай. У планах была купля аўто ў 2023 годзе, і мы яе купілі ў снежні, але толькі сёння перааформілі і можам катацца», — расказала яна ў гісторыі.

Гэты факт абурыў карыстальніцу твітара з нікнэймам «Ксюшанька».

«На СМІ ў нас няма грошай, а на Тэслы ёсць. Не тое, каб Тэсла была чымсьці неверагодным, проста крыніца даходу гэтай парачкі мне, на жаль, вядомая. Ці варта казаць, што ў маіх калегаў у адзінак дарагія тачкі. Ненавіджу лічыць чужыя грошы, але яшчэ больш падвойныя стандарты», — гаворыцца ў допісе.

Фота: скрыншот з сайта twitter.com

На момант падрыхтоўкі матэрыяла допіс набраў амаль 15 тысяч праглядаў і каля 20 каментароў. Частка твітара падтрымлівае аўтарку, іншыя не бачаць нічога надзвычайнага ў набыцці «Тэслы».

«Людзі могуць пісаць, што хочуць»

У каментары «Нашай Ніве» Марыя Мароз пацвердзіла, што нядаўна сапраўды стала ўласніцай ўжыванай Tesla Model 3.

«Мы заўсёды працавалі і працягваем працаваць. У Беларусі таксама не жылі ад заробку да заробку і цяпер не жывем. Мы 12 гадоў займаліся бізнэсам, у нас была чатырохпакаёвая кватэра ў сталіцы і дом пад Мінскам. Таксама ў Беларусі ў нас было два мікрааўтобусы і добрая легкавая машына», — кажа Марыя.

З яе слоў, у Польшчы яны з мужам цяпер таксама займаюцца бізнэсам, працуюць як з палякамі, так і з мігрантамі.

Датычна актыўнага абмеркавання ў твітары Марыя кажа, што людзі могуць пісаць, што хочуць. Мароз таксама адзначае, што ў фондзе «Краіна для жыцця» яна не працуе ўжо больш за два гады.

«Трэба даць людзям магчымасць паабмяркоўваць, пазайздросціць, калі яны гэтага хочуць. Я лічу, такім чынам яны марнуюць сваю энергію на зайздрасць, а не на карысць для сваёй сям'і.

Я стварыла ютуб-канал «Жанчыны про», дзе мы шмат гаворым пра тое, да чаго прыводзіць зайздрасць і хейт, а да хейту ў мой адрас я цалкам прывыкла», — дадала Марыя Мароз.

Што за машына і колькі такія каштуюць?

Tesla Model 3. Фота: av.by. Здымак носіць ілюстратыўны характар

Продажы Tesla Model 3 стартавалі ў 2017 годзе. Цяпер цэны на патрыманыя аўтамабілі ў Польшчы пачынаюцца са 100 тысяч злотых, гэта каля $25 тысяч.

Каментары64

  • Ёсік
    27.01.2024
    Ніколі не разумеў і зараз таксама, навошта расказваць пра асабістае жыцьцё ўсім. Гэтае набыцьцё зараз прапаганда так перакруціць, што Ціханоўскую і К пачнуць зьневажаць, нават, прыхільнікі. Набыла і набыла, ёрзай ціхенька. А фоты інтымфрызуры не выкладае?
  • Just Business
    27.01.2024
    Як казала Ціханоўская "Маша - гэта я, а я - гэта Маша".
    А цяпер давайце прыгадаем, як тая ж Ціханоўская казала, што "быў бы ў іх с Сяргеем міл'ён, ніякія правы простага народа і да чорта не патрэбныя б былі" (https://www.youtube.com/watch?v=0YR2ma9Rao8).
    Таму будуць зарабляць на беларусах, пакуль пальцы не пасінеюць, як у лукашэнкі. І ня дзіва будзе, калі гэты "праэкт" Жэншчыны-Про - грантавая мулька па пратэкцыі сяброўкі.
  • Аштотакова!
    27.01.2024
    Усё правільна. У невероятной рэвалюцыі - невероятные правадыры. 

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць