Спорт33

Спартыўны чыноўнік лічыць, што беларусам лепш ехаць на спаборніцтвы ў Расію, чым на Алімпіяду ў Парыж

Старшыня Беларускай федерацыі лёгкай атлетыкі, алімпійскі прызёр у шпурлянні молату Іван Ціхан расказаў пра перспектывы алімпійскага сезона і шанцы, ці стане ён наогул алімпійскім для беларусаў.

Нагадаем, што беларускія і расійскія спартоўцы дапушчаны да Летніх алімпійскіх гульняў у нейтральным статусе з патрабаваннем адхрысціцца ад падтрымкі расійскай агрэсіі ва Украіне. Таксама, каб трапіць у Парыж-2024, трэба заваяваць ліцэнзіі (перамагчы ў кваліфікацыйных спаборніцтвах), а час ідзе.

— Калі беларускі спартовец усё ж паедзе на Алімпіяду, ён адправіцца туды адзін?

— Так, нікога побач з атлетам не будзе: ні трэнера, ні сэрвіс-персаналу. Гэта ўжо не роўныя ўмовы, бо на нас ціснуць такім чынам са боку. Лёгкая атлетыка развіваецца ўжо больш за сто гадоў, вынікі высокія і дробязяў не бывае. А ўсе гэтыя дробязі вельмі моцна будуць уплываць на вынік спартоўца на Алімпіядзе. Плюс псіхалагічнае ўздзеянне. Такі негатыўны досвед не хочацца даваць маладым спартоўцам асабліва.

Яны паказваюць добрыя вынікі, але псіхалагічна на іх будзе аказаны вялікі ціск. Навошта яму прывозіць дрэнны вынік і з такім досведам жыць усё жыццё?

Вельмі шмат такіх выпадкаў зафіксавана ў гісторыі спорту: калі лідэрам рознымі спосабамі спецыяльна перашкаджалі паказаць свой найлепшы вынік. Могуць падняць няправільны сцяг ці яшчэ што.

Таму кідаць там рабят адных не хацелася б. Лепш, як я бачу, атрымаць станоўчы досвед сярод моцных спартоўцаў у Расіі, чым ехаць туды.

Асабістыя рэкорды ніхто не забіраў і не забярэ, іх можна працягваць ставіць у іншым месцы.

— Спартсмены разумеюць, як правільна сябе паводзіць?

— Так. Мы ім тлумачылі, што па прыездзе іх могуць завезці, напрыклад, на дадатковы кантроль. Або афіцэры прыйдуць у 22:50, каб узяць допінг-пробу, а табе заўтра выступаць… Такое ўжо здаралася ў нашай практыцы. Таму правы і абавязкі атлеты ведаюць. І калі ў першы год пасля адхілення, убачыўшы несправядлівасць, яны прасілі нас хутчэй вярнуць іх на сусветную арэну, то цяпер усведамляюць, што сябе можна рэалізаваць і ў іншых месцах. Бо ты сам сабе супернік, перш за ўсё.

Дзяржаўная падтрымка атлетыкі значная, створана Беларуская ліга. Толькі ў 2022-м было выплачана больш за 500 тысяч рублёў прызавых. Плюс кубкі і чэмпіянаты — яшчэ 200 тысяч. Увогуле, дадатковае стымуляванне спартсмены атрымлівалі і атрымаюць далей, — супакойвае кіраўнік БФЛА.

Каментары3

  • Спартсмен
    08.02.2024
    Згода, але лепш нікуды не ехаць
  • Ха
    08.02.2024
    Ну що сказаты - [....] гэты Ціхан !
  • рі
    08.02.2024
    Гэта той, каго злавілі на допінгу. Такім сапраўды лепей ехаць на расію.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць