Свет

Трамп мае ўжо 273 галасы на праймерыз супраць 43 у Хэйлі. Але ўсё можа вырашыцца ўжо наступнай ноччу

45-ы прэзідэнт ЗША сёння ноччу перамог на кокусах у Паўночнай Дакоце.

Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki, AP

Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лідзіруе на кокусах Рэспубліканскай партыі ў штаце Паўночная Дакота, атрымоўваючы галасы 29 дэлегатаў. Пасля апрацоўкі больш за 95% бюлетэняў за Трампа прагаласавалі ў Паўночнай Дакоце 1632 чалавекі (84,6% галасоў). Яго адзіная канкурэнтка Нікі Хэйлі набрала 273 галасы (14,1%), паведамляе NYT са спасылкай на папярэднія вынікі галасавання.

Для афіцыйнай намінацыі на выбарах 2024 года ад Рэспубліканскай партыі трэба сабраць у 50 штатах і саюзных тэрыторыях 1215 галасоў.

Трамп перамог на праймерыз і кокусах у Аёве (20 дэлегатаў), Нью-Гемпшыры (13), Невадзе (26), Вірджынскіх выспах (4), вотчыне Нікі Хэйлі Паўднёвай Караліне (47), Мічыгане (51), Айдаха (32), Місуры (51), Паўночнай Дакоце (29).

Нікі Хэйлі перамагла толькі ўчора ў сталіцы ЗША Вашынгтоне і сталічнай акрузе (19 дэлегатаў), у Аёве яна ўзяла восем галасоў, у Нью-Гемпшыры — 9, у Паўднёвай Караліне — 3, Мічыгане — 4, саступіўшы там агулам Трампу.

Сёння ноччу пройдзе «супераўторак» — праймерыз адбудуцца адразу ў 15 штатах: Аклахома, Алабама, Аляска, Арканзас, Вермонт, Віржынія, Каларада, Каліфорнія, Масачусэтс, Мінесота, Мэйн, Паўночная Караліна, Тэнісі, Тэхас, Юта, дзе будуць разыгрывацца галасы адразу 865 дэлегатаў, прычым Каліфорнія дае 169 галасоў, Тэхас — 162, Паўночная Караліна — 75.

Тэарэтычна Трамп можа ўзяць усе галасы, тады ў яго максімальна будзе 1138 галасоў, не будзе хапаць да запаветнай лічбы 77 галасоў, але ўсё ўжо будзе ясна.

19 сакавіка праймерыз пройдуць у пяці штатах (349 галасоў), у тым ліку ў Фларыдзе, якая дае 125 галасоў, 2 красавіка таксама ў пяці іншых штатах (195 галасоў) уключна з штатам і горадам Нью-Ёрк (91 голас).

Апошнія праймерыз у рэспубліканцаў адбудуцца 4 чэрвеня ў чатырох штатах (91 голас).

Учора Вярхоўны суд афіцыйна дазволіў Трампу балатавацца і забараніў штатам выкрэсліваць яго імя з бюлетэняў.

Калі Трамп выйграе ў лістападзе прэзідэнцкія выбары, ён стане другім у гісторыі ЗША прэзідэнтам, які займаў пасаду двойчы з перапынкам на чатыры гады. У канцы XIX стагоддзя такім быў Гровер Кліўленд (1885—1889, 1893—1897).

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць