Вайна22

21‑гадовую адміністратарку тэлеграм-канала акупаванага Мелітопаля асудзілі ў Расіі на 14 гадоў

Паўднёвы Акруговы ваенны суд у Растове-на-Доне прысудзіў да 14 гадоў калоніі 21‑гадовую адміністратарку Мелітопальскага тэлеграм-канала «Мелітопаль це Україна» Яну Сувораву па абвінавачванні ў шпіянажы, здзяйсненні тэракту і ўдзеле ў тэрарыстычнай суполцы, паедамляе «Медыязона».

Адміністратары праўкраінскіх тэлеграм-каналаў пра акупаваны расейскімі войскамі Мелітопаль, сярод якіх была і Суворава, былі затрыманыя ў жніўні 2023 года,

ФСБ паведаміла пра затрыманне толькі ў кастрычніку. Былі затрыманыя каля 10 чалавек, адзін з іх — Марк Каліюш — 24 жніўня вярнуўся ва Украіну па абмене.

Ён распавёў пра катаванні. Астатнія арыштаваныя знаходзяцца ў розных турмах на тэрыторыі Расіі. У верасні аднаго з адміністратараў канала «Мелітопаль» Уладзіслава Гершона прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі, а адміністратара канала «РІА-Мелітопаль» Георгія Леўчанкуа да 16 гадоў.

Расейскае следства мяркуе, што на заданне ўкраінскай вайсковайра-ведкі ГУР адміністратары мелітопальскіх каналаў прасілі падпісчыкаў паведамляць праз бот зваротнай сувязі пра навалы расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, а потым перадавалі інфармацыю ўкраінскім вайскоўцам.

Сувораву і яе калег абвінавацілі, у прыватнасці, у тым, што яны навялі HIMARS на будынак Мелітопальскага каледжа, дзе размяшчаліся ўпраўленні Расгвардыі і ФСБ. У сакавіку 2023 года ўкраінскія вайскоўцы ўдарылі па будынку каледжа. Паводле звестак «Медыязоны», супрацоўнікі сілавых структур паспелі эвакуявацца і ніхто не пацярпеў.

Мелітопаль быў адным з першых украінскіх гарадоў, які акупавала Расія пасля ўварвання ў лютым 2022 года. З тых часоў ён застаецца пад кантролем Расіі, там працуюць падкантрольныя Расіі органы ўлады Запарожскай вобласці.

Каментары2

  • Filipp
    25.10.2025
    Для беларусаў такія сродэкі не дзіва, нам і за меньшае столькі даюць. Спадзяюсь, што пападзе ў абмен.
  • Obse
    25.10.2025
    “ Сувораву і яе калег абвінавацілі, у прыватнасці, у тым, што яны навялі HIMARS на будынак Мелітопальскага каледжа, дзе размяшчаліся ўпраўленні Расгвардыі і ФСБ.”

    Смешна. Нібыта гэта праблема - устанавіць дзе будзе расейскі штаб? Глядзі дзе будынак найлепшы, дзе аўтамабіль найноўшы/памыты і дзе генерал найтлусцейшы.

    А за дзяўчыну буду маліцца.

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград3

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка8

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць