Грамадства2727

«Называлі палітычнай прастытуткай». Сталіністка Мірсалімава расказала пра два дні за кратамі

«Тэкст «не для толькі ўсіх». Як гаворыцца, са святам, дарагія дзяўчаты!» — апісала віцебская прарасійская актывістка свае прыгоды ў фэйсбуку. 

Фота: фэйсбук Эльвіры Мірсалімавай

«Роўна месяц таму мяне запрасілі «на гутарку». Супрацоўнікі ў цывільным, якія абступілі мяне, здаваліся мілымі і ўсмешлівымі. У адзежы для выгулу сабакі адправілася ў дрэнна пахнучы свет вельмі абмежаваных тэм для дыскусій. Не выканала дрэс-код: кароценькія шкарпэткі, красоўкі, тонкая кофта і трэнікі, якія трымаліся выключна на матузку. Яго потым прыйшлося дастаць і здаць. У апорцы «гутарка» не задалася. Завялі справу.

Адказнаму супрацоўніку хтосьці ўвесь час тэлефанаваў, падчас аднаго са званкоў ён сказаў: «Дык яна ж наадварот з гэтым змагалася».

А пасля апошняга званка ён збянтэжана апавясціў, што ўсё ж буду затрыманая. Нягледзячы на «змякчальныя абставіны»: трое непаўналетніх дзяцей і сярод іх дзіця-інвалід.

Супрацоўнік дазволіў патэлефанаваць родным, каб усё ж мне прывезлі неабходныя рэчы. З таго, што мне прывезлі, дазволілі ўзяць толькі камізэльку, пракладкі і зубную пасту са шчоткай (усім гэтым потым дзялілася з сукамерніцамі, ім не так пашанцавала мець гэтыя рэчы ў ізалятары: для перадачак «палітычным» дазволеныя толькі лекі).

Супрацоўнік, перачытаўшы мае допісы ў канфіскаваным тэлефоне, і перадаўшы яго крыміналісту, стаў да мяне звяртацца, як здалося, больш паважліва. І, да яго гонару, усяляк адцягваў мой выезд у РАУС.

Крыміналіст, вывучыўшы змесціва майго старэнькага тэлефона ў іншым кабінеце, здзіўлена пытаўся супрацоўніка, маўляў, а яе за што? Яна ж «нашых каштоўнасцяў».

Затым былі РАУС і кайданкі. І камера. Маё прозвішча падкрэслілі вызначэннем «палітычная». Адзін з тамтэйшых гумарыстаў дадаў «прастытутка». Дзясятак яго незанятых калегаў прадэманстравалі ўсе варыянты нястрымнага іржання. І для паўнаты інтэрмедыі, завесілі краты ручнікамі, каб я не глядзела праз акно.

У ізалятары «прымалі» шасцярых. Таму мне высакародна дазволілі пасядзець у кайданках за спіной у цеснай міліцэйскай машыне да трэцяй гадзіны ночы. Да гэтага часу не аднавілася адчувальнасць скуры на адной руцэ.

У двухмесную камеру мяне ўпіхнулі трэцяй. Усе аказаліся «палітычнымі». За падпіскі на каналы, па іх словах. Мне дасталася верхняя «шконка», металічныя нары без матраца і падушкі: адна з жанчын з-за боляў у спіне магла спаць толькі седзячы на падлозе.

Аказалася, «палітычным» ствараліся максімальна «ўтульныя ўмовы». Прынцыповы момант «народнага адзінства».

Пад'ём наступіў хутка. За ноч двойчы падымалі. Усе праверкі ў «палітычных», у адрозненне ад іншых затрыманых — выключна ў кайданках. Зноўку знаёміліся, называлі прозвішчы. Хлопчыкі-канваіры ж таксама «сядзяць», толькі з другога боку кратаў, ім таксама трэба неяк забаўляцца.

Днём праверак больш — чатыры разы на дзень. Але, для «палітычных», таксама з кайданкамі. Мяркуючы па аплачаным рахунку за харчаванне ў ізалятары, нам давалі выключна фандзю з ягня, амараў, стэйк з мармуровай ялавічыны, з напояў — «Курвуаз'е» і «Мадам Кліко»…

Потым перавялі ў больш прасторную камеру. Але ёсць нюанс. Там бамжыха ў абассаным футры і з гнілымі нагамі (супрацоўнікі перад праверкай нашай камеры жартавалі: «а цяпер закрываем насы»). Не палітычная. Звычайная забулдыга. Але таксама без матраца, які ёй дакладна належыць мець.

Прасіла ў дзяжурнага асадку і аркуш, каб напісаць падзяку на імя начальніка ІЧУ. Не далі. Сказалі, няма магчымасці. Далі хлоркі, як варыянт асвяжальніка.

Такім чынам, чатыры жанчыны 25, 42, 62 і 65 гадоў -‐ спалі ў смуродзе, холадзе (мы самі адкрывалі фортку), на металічных шконках без матраца, накрыўшыся курткамі. У «камфорце» прыніжэння і пагарды.

Мая малодшая дачка, убачыўшы мяне ў судзе ў кайданках, прахварэла тыдзень.

Мяне судзілі за фатаграфіі — ілюстрацыі да маіх антынацысцкіх і антызмагарскіх пастоў і артыкулаў, у тым ліку і за перапост Уладлена Татарскага, за незамазаную фатаграфію, дзе той стаяў на зрынутым сцягу са свастыкай, знойдзеным у бандэраўскіх бліндажах, як доказ нацысцкай сутнасці ўкраінскіх нацбатаў.

«Але пра гэта, пра падрабязнасці маёй «справы», напішу пазней», — напісала Эльвіра Мірсалімава.

Раней яна пісала, што калі сілавікі чаплялі ёй наручнікі, яна іх папракала ў тым, што іхнія калегі «ахоўвалі дазволенае мінскімі ўладамі мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю БНР». Таксама яна прыгадвае, як у той час, калі яна з імпэтам змагалася супраць усяго беларускага, віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ездзіў у Вільню на перапахаванне Кастуся Каліноўскага, а ўлады давалі дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвушу Касцюшку.

Мірсалімаву сёлета ў лютым ужо судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі і за «прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Каментары27

  • Ч
    08.03.2024
    «Аказалася». Нарэшце пазнаёміліся з рэаліямі звычайных беларусаў.
  • *
    08.03.2024
    Проста выдатна, суперскі !!!!!!!
  • Ды от бу
    08.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»12

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць