Грамадства55

«Да некаторых пытанняў я не была гатовая». Ірына Дарафеева расказала, чаму пайшла ў дэпутаты ў 2016-м

Спявачка Ірына Дарафеева паўдзельнічала ў праграме «Сто пытанняў даросламу» на канале «Беларусь 1». Сярод іншага, адказала і на пытанне, з чым было звязана жаданне пайсці ў 2016-м у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Ірына Дарафеева

«Змяніць свет да лепшага. Я думаю, што [гэта] галоўная мэта ў людзей, якія бачаць, што яны могуць прыносіць дапамогу людзям, адказваць на нейкія пытанні набалелыя, надзённыя. Мне, вядома, хацелася дапамагаць вырашаць нейкія пытанні.

Можа быць, не ўсё так здарылася, як хацелася, але тым не менш… Унесены былі змены ў закон аб аўтарскіх і сумежных правах, я гэтаму вельмі рада. Вельмі важна, каб закон працаваў. Калі ты разумееш, што на справе так не атрымліваецца, значыць трэба нешта мяняць, уносіць праўкі, змены, павінна быць ініцыятыва.

Я думаю, што я нездарма правяла тры гады ў Палаце прадстаўнікоў, мне было вельмі цікава і складана.

Да некаторых пытанняў я не была гатовая, калі шчыра. Толькі атрымаўшы гэты вопыт, пачынаеш разумець, наколькі гэта адказная і складаная праца», — падсумавала спявачка.

На перапрызначэнне ў парламент у 2019-м Дарафеева не пайшла.

Каментары5

  • Paliašuk
    09.03.2024
    Запомнілася тым, што ў складзе камісіі разам з Давыдзькам правярала Магілёўскую турму і расхвальвала тамтэйшы рацыён - лепшы чым у рэстаране. То бок унесла сваю пасільную лепту ў пабудову сучаснай дыктатуры. Ад таго дня жадаю ім абодвум апынуцца там надоўга, каб скласці больш аб'ектыўнае меркаванне аб турэмным сэрвісе, чым можна тое зрабіць у рамках аднадзённага візіту.
  • Куцюр'е
    09.03.2024
    Парваныя штаны вельмі добра пасуюць да тых пытанняў
  • Макей
    09.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць