Грамадства

Пракуратура ліквідавала «БелаПАН» як юрыдычную асобу

Пракуратура Першамайскага раёна Мінска дамаглася ліквідацыі ЗАТ «БелаПАН». У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што пазоў аб ліквідацыі быў скіраваны ў Эканамічны суд Мінска, які ўхваліў патрабаванні і прыняў рашэнне аб ліквідацыі. Яно ўступіла ў законную сілу, звярнуў увагу Reform.by.

«Устаноўлена, што група грамадзян, якія з'яўляліся супрацоўнікамі гэтай арганізацыі, у 2021 годзе рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, дзейнасць названай групы была забароненая. У мэтах выканання названага рашэння ЗАТ «Б.» уключана ў пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», — адзначылі ў пракуратуры.

Інфармацыйнае агенцтва ЗАТ «БелаПАН» было ўключана ў названы пералік 4 лістапада 2021 года.

У кастрычніку 2022 года быў вынесены прысуд журналістам і менеджарам БелаПАНа. Андрэй Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі, яго жонка Ірына Злобіна — 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў — 6 гадоў, Ірына Леўшына — 4 гады калоніі. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Сярод іншага, Аляксандраў, Леўшына і Наважылаў абвінавачваліся ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім, а Аляксандраў і Наважылаў — ва ўхіленні ад выплаты падаходнага падатку за люты 2015 года — красавік 2021 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку10

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў1

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ4

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку10

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць